Першы – старшыня райвыканкама

ДЛЯ ЖЫХАРОЎ Кіраўскага раёна цяперашняя зіма, шчодрая на снег, завеі і маразы, — цудоўная падстава цікава і насычана праводзіць вольны час з карысцю для здароўя і самаадчування. А як гэта арганізаваць, тут ведаюць! Прычым тон задае кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам ПІСКІЖАВЫМ.

«Кіраўская лыжня -2011» прайшла як яркае фізкультурна-спартыўнае свята.

ДЛЯ ЖЫХАРОЎ Кіраўскага раёна цяперашняя зіма, шчодрая на снег, завеі і маразы, — цудоўная падстава цікава і насычана праводзіць вольны час з карысцю для здароўя і самаадчування. А як гэта арганізаваць, тут ведаюць! Прычым тон задае кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Уладзімірам ПІСКІЖАВЫМ.

У пачатку студзеня па ініцыятыве кіраўніка раённай “вертыкалі” была наладжана масавая паездка ў Сілічы. Пасля таго як кіраўчанам пакарыліся гарналыжныя трасы, вырашылі ў сваім раёне наладзіць фізкультурна-спартыўнае свята “Кіраўская лыжня-2011”.

...У выхадны дзень на заснежаных маляўнічых прасторах паблізу ад аграгарадка Баравіца сабралася шмат аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку — каманды райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый, сельсаветаў. Нават моцны лютаўскі мароз і вецер не перашкодзілі ім паспрачацца за званне лепшых лыжнікаў.

Лыжныя забегі наладжваліся сярод удзельнікаў розных узроставых катэгорый: ад 18-ці гадоў і старэй за 55.

Першымі стартавалі кіраўнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна: жанчынам і мужчынам было прапанавана пераадолець лыжную дыстанцыю даўжынёй у 1 кіламетр. Забег выйграў Уладзімір Піскіжаў. Сярод прызёраў — начальнікі раённых вузлоў электрычнай і паштовай сувязі Аляксандр Ткачоў і Марына Падаляк. З добрым спартыўным настроем і азартам прайшлі таксама іншыя забегі.

...Музыка, гарачы чай і смачныя шашлыкі падбадзёрвалі, сагравалі лыжнікаў і ўзнімалі настрой. Адным словам, фізкультурна-спартыўнае свята «Кіраўская лыжня-2011» удалося!

Яўгенія КАРАНКЕВІЧ

Фота Наталлі ХАДАКОВАЙ і Яўгеніі КАРАНКЕВІЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter