Першы — пайшоў!

У Петрыкаўскім раёне пачалі масавую ўборку збожжавых Сімвалічныя «Зажынкі-2013» прайшлі ў КСУП «Капаткевічы» і далі пачатак уборачнай кампаніі ва ўсім раёне. Спачатку ў КСУП камбайны пачнуць уборку 414 га азімай пшаніцы, потым настане чарга і астатніх 1436 гектараў. Усяго ў гаспадарцы плануюць сабраць больш за 5 тысяч тон зерня. А тым часам у рэспубліцы ўбраны азімы рапс з 59,1 тысячы гектараў, што складае 16,2 % ад адведзеных пад культуру плошчаў.         На здымку: першы сноп новага ўраджаю Таццяна МАРОЗАВА ўручае мінулагоднім пераможцам раённага жніва — маладзёжнаму экіпажу ў складзе камбайнера Фёдара НЕСЦЯРЧУКА і памочніка камбайнера Руслана КАЧЭЛІ (злева) і дырэктару КСУП «Капаткевічы» Аляксандру ПІНЧУКУ. Фота: БЕЛТА

У Петрыкаўскім раёне пачалі масавую ўборку збожжавых

Сімвалічныя «Зажынкі-2013» прайшлі ў КСУП «Капаткевічы» і далі пачатак уборачнай кампаніі ва ўсім раёне. Спачатку ў КСУП камбайны пачнуць уборку 414 га азімай пшаніцы, потым настане чарга і астатніх 1436 гектараў. Усяго ў гаспадарцы плануюць сабраць больш за 5 тысяч тон зерня.

А тым часам у рэспубліцы ўбраны азімы рапс з 59,1 тысячы гектараў, што складае 16,2 % ад адведзеных пад культуру плошчаў.        

На здымку: першы сноп новага ўраджаю Таццяна МАРОЗАВА ўручае мінулагоднім пераможцам раённага жніва — маладзёжнаму экіпажу ў складзе камбайнера Фёдара НЕСЦЯРЧУКА і памочніка камбайнера Руслана КАЧЭЛІ (злева) і дырэктару КСУП «Капаткевічы» Аляксандру ПІНЧУКУ.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter