Першы дзень у вызваленым Мiнску

У маёй аповесці “Жаваранкі над Хатынню”, выдадзенай у 1973 годзе, ёсць раздзел, які называецца “Расказ Анюты”. У ім змешчаны ўспаміны пра ваеннае дзяцінства ў Мінску, акупіраваным ворагам. Анюта — гэта я. У чэрвені сорак першага мне было восем гадкоў. Я ўключыла гэты раздзел у хатынскую аповесць дзеля таго, каб паказаць, што не толькі ў вёсцы, але і ў горадзе было страшна, кожны дзень тут мог быць для цябе апошнім. Замысел операции «Багратион» состоял в том, чтобы ударом четырех фронтов на Витебском, Оршанском, Могилевском и Бобруйском направлениях прорвать оборону противника и уничтожить сначала фланговые группировки в районах Витебска и Бобруйска, а затем продвижением 3-го и ударом 1-го Белорусских фронтов по сходящимся направлениям и ударом с востока окружить и уничтожить основные силы группы армий «Центр» восточнее Минска. К участию в этой операции привлекалось свыше 1,4 миллиона человек, 31,7 тысячи орудий и минометов, 5200 танков и самоходных артиллерийских установок, около 5 тысяч боевых самолетов четырех воздушных армий и более 1000 самолетов дальней авиации. За три недели до наступления на фронты прибыло более 75 тысяч вагонов с техникой, боеприпасами, горючим, продовольствием. Линия обороны переднего края немецких войск группы армий «Центр» проходила от Полоцка на Витебск и далее, по линии Орша – Жлобин – Копаткевичи – Житковичи и по реке Припять. Крупные города и реки Днепр, Друть, Березина, Свислочь и ряд мелких, сильно заболоченных рек и речушек составляли основу глубоко эшелонированной обороны противника. Утром 23 июня 1944 года мощный шквал артиллерийского и авиационного огня внезапно обрушился на оборону противника. В атаку двинулись главные силы 1-го Прибалтийского, 3-го и 2-го Белорусских фронтов. Сутками позже в сражение включились соединения 1-го Белорусского фронта. На дорогах и переправах Освобождения боевая партизанская пехота сразу зачислялась в гвардейские части. В течение двух дней вражеская оборона рухнула.
Асабліва пасля забойства Кубэ. Калі пакараныя смерцю былі тысячы ні ў чым не вінаватых мінчан. Іх расстрэльвалі, атручвалі ў душагубках, катавалі ў засценках СД, вешалі на шыбеніцах і на дрэвах. Шыбеніцы стаялі па ўсім горадзе. Гэта было ў верасні 1943-га. Я бачыла страшэнныя, са свежай драўніны шыбеніцы, дзе ў петлях калыхаліся трупы, якія разгойдваў асенні вецер. Яны стаялі і ў Цэнтральным скверы, побач з драмтэатрам. Вісельнікаў было чацвёра, а можа, шасцёра... І на шыі кожнага (былі і жанчыны) вісеў квадрат фанеры з буйным чорным надпісам: “ПАРТЫЗАН”. Шмат дзён іх не здымалі, каб застрашыць людзей. Нас таксама павінны былі пакараць, таму што мы жылі паблізу ад асабняка, дзе размяшчаўся гаўляйтэр (пасля вайны двухпавярховы будыначак быў адноўлены, і ў ім знаходзіўся Саюз беларускіх пісьменнікаў). Мы ў страху чакалі сваёй чаргі. Але Бог нас мілаваў. А аднойчы мяне ледзь не застрэліў гестапавец. Гэта было напачатку красавіка 1943 года, пасля трагедыi ў Хатыні і пасля пахавання маёй старэйшай сястры (яна памерла ад сухотаў). Мая сястра памерла ў шаснаццаць гадоў. Яна ляжала ў труне, як зламаная галінка ў вясновай квецені. Труну з яе целам везлі на калёсах на нямецкія могілкі (самыя бліжэйшыя). Калі жалобная працэсія праходзіла міма гета, там пачаўся пагром. Як толькі за калючым дротам пачуліся стрэлы, спалоханы конь памчаўся і ледзь не перакуліў калёсы разам з труной. Мяне на могілкі не пусцілі, сказалі, што гэта небяспечна: людзі ўжо ведалі, што мусіў адбыцца пагром. Але пра ўсё гэта расказаў мне мой брат, ён быў старэйшы за мяне на два гады. Пасля пахавання сястры маці, хворая на сэрца, зусім злягла. Наш дом стаяў у глыбіні двара, насупраць універсітэцкага гарадка, дзе знахо-дзілася СД. Літаральна праз дзень пасля пахавання адвячоркам да нас уваліліся гестапаўцы. А было так. Мой брацік Жэня перад сном выйшаў на ганак па сваёй патрэбе. Раптам у двор на вялікай хуткасці ўкаціліся машыны з пражэктарамі, шнарычы вострымі промнямі па ўсіх закутках, быццам шукаючы некага (як высветлілася пазней, партызана, што ўцёк ад гестапа). Спалоханы брацік шмыгануў у дом. Гестапаўцы выскачылі з машын, падбеглі да суседа, што жыў насупраць нашага дома, у гэты час ён зачыняў аканіцы, і, наставіўшы на яго пісталеты, зараўлі: — Дзе партызан?! Той, спалоханы, паказаў рукой на нашы дзверы. Ён чуў, як яны ляпнулі, але ў поцемках не бачыў за кім. Фашысты ўбеглі ў дом. Адзін, у цы-вільным, выхапіў з цемрадзі промнем ліхтарыка маю маму і кінуўся да яе. У поцемках не разабраць было, хто там ляжыць на канапе. Прыставіўшы да яе галавы пісталет, гестапавец гаркнуў: — Ты партызан! Маці схапіла яго за руку, намагаючыся адвесці ад cябе пісталет. Гэта яшчэ больш раззлавала фашыста. Завязалася барацьба. Тут падаспеў перакладчык, і маёй беднай маці паверылі, што яна не партызан і ляжыць хворая. Той, што ў цы-вільным, хацеў арыштаваць яе за супраціўленне. Але прыйшоў яшчэ адзін гестапавец, мусіць вышэйшы чынам, і пасля яго парады ад маці адчапіліся, а цывільны кінуўся ў другі пакой. І там было цёмна. Ён пасвяціў ліхтарыкам і ўбачыў: з-пад ложка тырчыць нага ў вялізным валёнку. Гэта была мая нага. Я са страху забілася пад ложак, схаваўшыся за кучай нямытай бялізны, а нага мая заставалася звонку. Немец прыцэліўся і ўжо хацеў націснуць на курок, але ў гэты момант падскочыў мой брацік і, учапіўшыся ў яго руку і плачучы, залямантаваў: — Майн швэстэр! Майн швэстэр! (Мая сястра!)... А ці ж магу я забыць апошнюю ноч акупацыі ў Мінску? Гэта была срашная ноч. Неўзабаве пасля смерці сястры ўсіх жыхароў майго двара выгналі на вуліцу, а ў дамах размясцілася СД. Нашы вокны выходзілі ў яблыневы сад, а пасля яго не стала. Дрэвы ссеклі, а зямля на гэтым месцы ўздыбілася ад бомбасхо-вішча. У 1944 годзе, пакідаючы Мінск, немцы замініравалі самыя буйныя аб’екты. Адступаючы ў паніцы, усе дамы, намечаныя для знішчэння, замініраваць не паспелі і таму пакінулі ў горадзе, пэўна, штрафнікоў, якім было загадана давесці разбурэнне нашай сталіцы да канца. Тыя, хто застаўся, разумелі, што яны смяротнікі, іх або заб’юць, або возьмуць у палон, уцячы ўжо не паспеюць. Азвярэлыя і п’яныя хадзілі яны па пажарышчах, забіваючы лю-дзей. Разам з усімі мы пайшлі на пажарышча, што на другім баку вуліцы, і схаваліся ў цагляным сутарэнні, зверху парослым бур’яном, у сярэдзіне разбуранага дома. Я спала і не чула, як першыя танкі ўварваліся ў горад. Гэта было на досвітку. А раніцай раптам адчыніліся дзверы — і на парозе з’яві-лася мая мама. Усю ноч яна і брацік шукалі мяне ў развалінах, спадзеючыся знайсці хоць мёртвую, ды не знайшлі. Калі зусім развіднела, нехта падказаў, дзе мяне шукаць. У горадзе яшчэ не сціхалі страляніна і выбухі. Было трэцяга ліпеня 1944 года. Быў першы дзень вызвалення з нямецкага палону. Пра ўсё гэта я паведала свайму сыну, калі ён быў яшчэ школьнікам (цяпер яму за сорак). Я шмат расказвала яму пра вайну, калі пісала аповесць для дзяцей “Жаваранкі над Хатынню”. Мае аповяды не засталіся без увагі. Дзмітрый збіраўся стаць мастаком-графікам і на маіх расказах вучыўся ілюстраваць кнігі. Сярод яго дзіцячых малюнкаў, прысвечаных Хатыні, я ўбачыла змрочны пейзаж з дзяўчынкай на фоне шыбеніц, выкананы чорнай тушшу. Пэўна, аповяд пра пакаранне некалькіх тысяч мінчан пасля забойства Кубэ больш за ўсё ўсхваляваў дванаццацігадовага хлопчыка.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter