“Першы блін” Шміта...

Паўсотні лепшых работ увайшло ў першы зборнік карыкатур пад назвай “Смешно!”, прэзентацыя якога адбылася нядаўна. На агульную думку, “першы блін” атрымаўся не камяком. Аляксандр Шміт скончыў матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Машэрава і цяпер працуе асістэнтам кафедры фізікі і асноў вышэйшай матэматыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Вядомасць Аляксандру Шміту прынёс талент мастака-карыкатурыста. Шматлікія яго работы прымаліся на “ўра” ў часопісах “Вожык”, “Пікнік”, на міжнародных конкурсах у Бельгіі, Югаславіі, Іспаніі, Румыніі, Турцыі, дзе ўключаліся ў конкурсныя каталогі. А пастаянная трыбуна для карыкатур Аляксандра Шміта – віцебская абласная газета “Народнае слова”. І вось чарговая творчая перамога маладога майстра.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter