Першая Прачыстая

Сёння праваслаўныя адзначаюць вялікае двунадзясятае свята — Прачыстую Прасвятой Багародзіцы

Сёння праваслаўныя адзначаюць вялікае двунадзясятае свята — Прачыстую Прасвятой Багародзіцы

Гісторыя смерці Дзевы Марыі не зафіксавана ў біблейскіх афіцыйных крыніцах, можа, таму і падаецца хрысціянскім вернікам адной з самых таямнічых. Крыніцы пачатку новай эры сведчаць, што пасля раскрыжавання Хрыста Багародзіца разам з апосталам Іаанам, якому Збаўца даручыў клапаціцца пра Сваю Маці, накіраваліся ў горад Эфес, што знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Там высока ў гарах Дзева Марыя і правяла апошнія гады свайго жыцця. Пасля Эфес быў зруйнаваны магутным землятрусам, і мясцовасць на доўгія стагоддзі заняпала. Дамок жа, у якім жыла Багародзіца ў свае апошнія гады, знайшлі цудоўным чынам у ХІХ стагоддзі. Зараз туды едуць паломнікі з усяго свету. Гадоў сем таму, калі ў Турцыі бушавалі лясныя пажары, полымя спынілася і пагасла за некалькі метраў ад сціплай каменнай хаціны.

Але гісторыкі-тэолагі сцвярджаюць, што месца смерці Багародзіцы — Ерусалім. Свае апошнія дні яна правяла там, памерла ў акружэнні Хрыстовых апосталаў, а на трэці дзень пасля смерці была ўзятая на неба. Менавіта таму ў хрысціян гэты дзень — не дзень смутку, а дзень радасці: чалавецтва атрымала на нябёсах шчырую заступніцу.

У народным календары сярод самых распаўсюджаных назваў гэтага свята — Першая Прачыстая. У гэты дзень нярэдка праводзіўся абрад заканчэння жніва — дажынкі. Свята лічылася пачаткам маладога бабінага лета (лета маладух).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter