Першая кашулька.

Ці праўда, што цяжарнай жанчыне нельга рыхтаваць пялёнкі да нараджэння дзіцяці?

“Прежде ребенка не дери пеленки”, — казалі ў народзе. Згодна з традыцыяй цяжарнай жанчыне і сапраўды забаранялася рыхтаваць пялёнкі — тое, у чым дзіця будзе расці і развівацца на працягу першага года свайго жыцця. Пра пялёнкі для нованароджанага павінна была паклапаціцца свякроўка ці маці парадзіхі. У народнай культуры наогул з вялікай увагай адносіліся да працэсу вырабу пялёнак і правіл карыстання імі. Кантакт дзіцяці з пялёнкамі (у тым ліку і іншым дзіцячым адзеннем) меркаваў “пераход” на яго пэўных якасцей, рыс характару, хвароб, няўдач
і інш.

  • У момант нараджэння дзіцяці нашы продкі практычна не выкарыстоўвалі пялёнкі. Толькі што народжанага хлопчыка бабка-павітуха загортвала ў бацькоўскую кашулю — каб сын любіў і паважаў бацьку. Калі нараджалася дзяўчынка, яе загортвалі ў кашулю ці ніжнюю спадніцу маці.
  • Часам хлопчыка загортвалі ў адзенне маці, а дзяўчынку — у адзенне бацькі. Такім чынам меркавалі ўладкаваць у сям’і мір і спакой.
  • Лічылася: калі загарнуць нованароджанае дзіця ў кашулю дзеда, яно будзе доўга жыць.
  • Пялёнкі рабілі са старога адзення ці пасцельнай бялізны. Калі для пялёнак бралі старое адзенне, то абавязкова таго члена сям’і, чый характар і стан здароўя не выклікалі трывогі.
  • У замовах на здароўе кажуць, што “Сама Багародзіца пялёнкай гасподняй” агортвае (ахоўвае) нованароджанага.
  • Асаблівыя адносіны ў нашых продкаў былі да рытуалу спавівання, асабліва першага. Падчас яго, а часцей пасля першага купання бабка-павітуха “правіла” дзіця: лёгкімі рухамі яна выцягвала ручкі, ножкі, “ляпіла” носік, галоўку дзіцяці, тым самым надавала яго цельцу правільныя формы.
  • Нашы прабабулі лічылі, што тугое спавіванне надасць дзіцяці стройнасць фігуры і будзе спрыяць яго росту.
  • Калі дзіця ў час спавівання крычала, лічылася, што ў будычым яно будзе сярдзітым.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter