У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалася кніга дакументальных аповесцяў Сяргея Грахоўскага “19 лет”

Перажыта і асэнсавана

Музей літаратуры — гэта месца, дзе ўзаемадзейнічаюць, гарманічна суіснуюць проза і паэзія, гісторыя і сучаснасць. Нядаўна ладзілася чарговая вечарына з серыі праектаў “ЛіТэАрт”: з нагоды 110-х угодкаў Алеся Звонака і 115-х угодкаў Язэпа Пушчы. Яны абодва — ахвяры палітычных рэпрэсій, вымушаны былі адбываць пакаранне за тое, чаго не рабілі, вярнуліся на Бацькаўшчыну праз доўгія гады. Падчас імпрэзы прэзентавалася й дакументальная аповесць аўтабіяграфічнага зместу Сяргея Грахоўскага “19 лет”. Аўтар узгадвае сваё жыццё ў лагерах і ссылках, дзе правёў 19 гадоў. Пісьменнік лічыў галоўным абавязкам у жыцці — расказаць пра свой час, сваіх сучаснікаў, сяброў, якія назаўжды засталіся маладымі. Прэзентавала кнігу дачка пісьменніка, Таццяна Грахоўская. 

Рыгор Арэшка

Голас Радзімы № 44 (3548), чацвер, 23 лістапада, 2017 у PDF
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter