Прибавление в фауне и открытия аномально теплой зимы: что нового в мире орнитологии
29.11.2020 15:28:00
Наталья ТЫЧКО
Многiя вiды птушак, якiя раней лiчылiся пералётнымi, цяпер могуць заставацца на час халадоў у нас. Арнiтолагi ўжо мяняюць статус такiх птушак на двайны: мiгранты з магчымасцю зiмоўкi. Птушкi выбiраюць месца з адкрытым вадаёмам. Часцей там, дзе iдзе сцёк цёплых вод. «Р» разам са спецыялiстамi прагулялася па сталiцы i знайшла буслоў, чапляў, чаек i вялiкую колькасць крыжанак. Чаму яны не адлятаюць i цi ўплываюць на гэта цёплыя зiмы, разбiралася «Р».
У Мiнску ўжо з’явілася гарадская папуляцыя крыжанак, чаек, чапляў i нават буслоў.
Птаства. Перазагрузка
З-за анамальна высокiх тэмператур мiнулая зiма выдалася цiкавай для арнiтолагаў. Многiя вiды рэгiстравалi ўпершыню з 1990—2000-х гадоў. Напрыклад, самца чырвананосага нырца заўважылi ў канцы студзеня на вадасховiшчы Дразды. Апошнi раз зiмой гэтых птушак бачылi ў 1997 годзе. У лютым на Чыжоўскiм вадасховiшчы плавала пеганка. Да гэтага яе бралi на ўлiк у студзенi 2009-га.
Сярод займальных адкрыццяў зiмы сталi сiньга i маранка на Мiнскiм моры. Але самае дзiўнае — з’яўленне егiпецкага гусака. За ўсю гiсторыю назiранняў яго ўпершыню ўбачылi на тэрыторыi нашай краiны.
Амаль усе птушкі даволi добра зiмуюць на тэрыторыi вадаёмаў. Галоўныя ўмовы — адкрытая вада i ежа.
— Цiкава, што ўзiмку мы часта, але ў невялiкай колькасцi рэгiструем вiды птушак, якiя прылятаюць да нас з поўначы Расii. Гэта пуначкi, рагатыя жаўрукi, амялушкi, — пералiчвае «iншаземцаў» вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi арнiталогii НПЦ па бiярэсурсах НАН Беларусi кандыдат бiялагiчных навук Наталля Карлiёнава. — Яны аблюбавалi для сябе вёску Клiнок у Чэрвеньскiм раёне. Кожны год мы назiраем там актыўнасць гэтых вiдаў.
Традыцыйным прытулкам для буслоў стаў вадаём Мiнскага заапарка. Засталi iх i мы.
Яны цяпер мiнчане
У Мiнску ўжо з’явілася гарадская папуляцыя крыжанак, чаек, чапляў i нават буслоў. Амаль усе даволi добра зiмуюць на тэрыторыi вадаёмаў. Галоўныя ўмовы — адкрытая вада i ежа. У сталiцы ёсць некалькi месцаў, дзе ў халодную пару года можна заўважыць пералётныя вiды цi тыя, якiя зiмуюць. Папулярнасцю карыстаецца вада ля Палаца спорту. Традыцыйным прытулкам для буслоў стаў вадаём Мiнскага заапарка. Засталi iх i мы.
Але гэта не значыць, што дапамагаць тым, хто не адляцеў, не трэба. Арнiтолагi раяць кармленне тады, калi мароз скаваў ваду. Добра падыдуць збожжа, рыба, на благi канец батон. Хоць i непажаданы. Пад забаронай для птушак чорны хлеб. Ён закiсае i выклiкае шмат праблем у арганiзме.
Наталля КАРЛІЁНАВА: «Зiмой у нашай клiматычнай зоне можна налiчыць больш за 100 вiдаў птушак».
Прытулак для птушак
— Зiмой у нашай клiматычнай зоне можна сустрэць больш за 100 вiдаў птушак. Штогод мы сумесна з арганiзацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзiм улiк вадаплаўных i iншых каляводных птушак. Апошнiм разам ён прайшоў 18—26 студзеня, — адзначае Наталля Карлiёнава. — У Мiнску i Мiнскiм раёне налiчылi 17 вiдаў птушак (больш за 12 200 асобiн), чатыры з iх — чырвонакнiжныя вiды. Рака Свiслач — самае папулярнае месца, тут зiмуюць каля 6700 асобiн. Самым шматлiкiм вiдам застаецца крыжанка — больш за 8100 асобiн, з iх амаль 6500 зiмуюць у горадзе.
Яшчэ з 1960-х гадоў у нас застаюцца на час халадоў качкi-крыжанкi. Спачатку iх было ня-шмат, толькi некаторыя асобiны, потым усё больш i больш... Апошнiя 20—30 гадоў зiмоўкай гэтага вiду нас не здзiвiць, асаблiва ў вялiкiх гарадах. Крыху пазней «аселi» i лебедзi. Часцей за ўсё прыстанiшча робяць на рэчках i ачышчальных сажалках гарадоў (Брэст, Мазыр, Мiнск, Слуцк). Сотнi птушак зiмуюць на вадаёмах каля электрастанцый, напрыклад Лукомльскай i Бярозаўскай ГРЭС.
Яшчэ з 1960-х гадоў у нас застаюцца на час халадоў качкi-крыжанкi.
tychko@sb.by