Прибавление в фауне и открытия аномально теплой зимы: что нового в мире орнитологии

Перапынены палёт

Многiя вiды птушак, якiя раней лiчылiся пералётнымi, цяпер могуць заставацца на час халадоў у нас. Арнiтолагi ўжо мяняюць статус такiх птушак на двайны: мiгранты з магчымасцю зiмоўкi. Птушкi выбiраюць месца з адкрытым вадаёмам. Часцей там, дзе iдзе сцёк цёплых вод. «Р» разам са спецыялiстамi прагулялася па сталiцы i знайшла буслоў, чапляў, чаек i вялiкую колькасць крыжанак. Чаму яны не адлятаюць i цi ўплываюць на гэта цёплыя зiмы, разбiралася «Р».

У Мiнску ўжо з’явілася гарадская папуляцыя крыжанак, чаек, чапляў i нават буслоў.

Птаства. Перазагрузка

З-за анамальна высокiх тэмператур мiнулая зiма выдалася цiкавай для арнiтолагаў. Многiя вiды рэгiстравалi ўпершыню з 1990—2000-х гадоў. Напрыклад, самца чырвананосага нырца заўважылi ў канцы студзеня на вадасховiшчы Дразды. Апошнi раз зiмой гэтых птушак бачылi ў 1997 годзе. У лютым на Чыжоўскiм вадасховiшчы плавала пеганка. Да гэтага яе бралi на ўлiк у студзенi 2009-га.

Сярод займальных адкрыццяў зiмы сталi сiньга i маранка на Мiнскiм моры. Але самае дзiўнае — з’яўленне егiпецкага гусака. За ўсю гiсторыю назiранняў яго ўпершыню ўбачылi на тэрыторыi нашай краiны.

Амаль усе птушкі даволi добра зiмуюць на тэрыторыi вадаёмаў. Галоўныя ўмовы — адкрытая вада i ежа.

— Цiкава, што ўзiмку мы часта, але ў невялiкай колькасцi рэгiструем вiды птушак, якiя прылятаюць да нас з поўначы Расii. Гэта пуначкi, рагатыя жаўрукi, амялушкi, — пералiчвае «iншаземцаў» вядучы навуковы супрацоўнiк лабараторыi арнiталогii НПЦ па бiярэсурсах НАН Беларусi кандыдат бiялагiчных навук Наталля Карлiёнава. — Яны аблюбавалi для сябе вёску Клiнок у Чэрвеньскiм раёне. Кожны год мы назiраем там актыўнасць гэтых вiдаў.

Традыцыйным прытулкам для буслоў стаў вадаём Мiнскага заапарка. Засталi iх i мы.

Яны цяпер мiнчане

У Мiнску ўжо з’явілася гарадская папуляцыя крыжанак, чаек, чапляў i нават буслоў. Амаль усе даволi добра зiмуюць на тэрыторыi вадаёмаў. Галоўныя ўмовы — адкрытая вада i ежа. У сталiцы ёсць некалькi месцаў, дзе ў халодную пару года можна заўважыць пералётныя вiды цi тыя, якiя зiмуюць. Папулярнасцю карыстаецца вада ля Палаца спорту. Традыцыйным прытулкам для буслоў стаў вадаём Мiнскага заапарка. Засталi iх i мы.



— Практычна кожную зiму гэтыя птушкi зiмуюць у нас, — расказваюць работнiкi заапарка. — Калi становiцца холадна, забiраем iх у памяшканне, каб перачакалi маразы. Кормiм рыбай або iншай дазволенай ежай. Навукоўцы кажуць, што птушкi здольны губляць мiграцыйны iнстынкт пасля зiмоўкi паблiзу з чалавекам. Можа, таму буслы кожны раз вяртаюцца.

Але гэта не значыць, што дапамагаць тым, хто не адляцеў, не трэба. Арнiтолагi раяць кармленне тады, калi мароз скаваў ваду. Добра падыдуць збожжа, рыба, на благi канец батон. Хоць i непажаданы. Пад забаронай для птушак чорны хлеб. Ён закiсае i выклiкае шмат праблем у арганiзме.

Наталля КАРЛІЁНАВА: «Зiмой у нашай клiматычнай зоне можна налiчыць больш за 100 вiдаў птушак».

Прытулак для птушак

— Зiмой у нашай клiматычнай зоне можна сустрэць больш за 100 вiдаў птушак. Штогод мы сумесна з арганiзацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» праводзiм улiк вадаплаўных i iншых каляводных птушак. Апошнiм разам ён прайшоў 18—26 студзеня, — адзначае Наталля Карлiёнава. — У Мiнску i Мiнскiм раёне налiчылi 17 вiдаў птушак (больш за 12 200 асобiн), чатыры з iх — чырвонакнiжныя вiды. Рака Свiслач — самае папулярнае месца, тут зiмуюць каля 6700 асобiн. Самым шматлiкiм вiдам застаецца крыжанка — больш за 8100 асобiн, з iх амаль 6500 зiмуюць у горадзе.


Яшчэ з 1960-х гадоў у нас застаюцца на час халадоў качкi-крыжанкi. Спачатку iх было ня-шмат, толькi некаторыя асобiны, потым усё больш i больш... Апошнiя 20—30 гадоў зiмоўкай гэтага вiду нас не здзiвiць, асаблiва ў вялiкiх гарадах. Крыху пазней «аселi» i лебедзi. Часцей за ўсё прыстанiшча робяць на рэчках i ачышчальных сажалках гарадоў (Брэст, Мазыр, Мiнск, Слуцк). Сотнi птушак зiмуюць на вадаёмах каля электрастанцый, напрыклад Лукомльскай i Бярозаўскай ГРЭС.

Яшчэ з 1960-х гадоў у нас застаюцца на час халадоў качкi-крыжанкi.

У гэтым годзе фаўна краiны папоўнiцца двума вiдамi: бурая пеначка (вельмi рэдкi для нашых тэрыторый вiд, ён нi разу не рэгiстраваўся) i шэры жаўрук. Такiя адкрыццi зрабiлi бердвотчары за апошнi месяц падчас мiграцыi птушак.

tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter