Перамога

Праглядаючы стары сямейны альбом, фотаздымкі ваенных часоў, старанна ўглядаюся ў твары родных людзей
Праглядаючы стары сямейны альбом, фотаздымкі ваенных часоў, старанна ўглядаюся ў твары родных людзей. Вось мае дзяды-франтавікі, бабуля з дзецьмі, якія знаходзіліся ў бежанцах і цудам пазбеглі высылкі ў Германію, перажыўшы на Магілёўшчыне нямецкую акупацыю.

У думках усплываюць вобразы родзічаў, пра якіх давялося толькі чуць: іх фашысты спалілі разам з аднавяскоўцамі ў Рэчыцкім раёне. І тыя, хто не паспеў нарадзіцца — не прыйшоў на Божы свет з-за той крывавай вайны.

Хочацца ўспомніць пайменна ўсіх, хто ахвяраваў сваё жыццё дзеля таго, каб сёння мы мірна жылі на сваёй зямлі. Гэта яны — звычайныя салдаты, народныя мсціўцы, працаўнікі тылу — мільёны простых людзей, як і ўся вялікая дзяржава, заплацілі жахлівую цану за Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. І гэта не высокія словы, а гістарычная праўда: 20 мільёнаў жыццяў аддаў Савецкі Саюз за разгром нацысцкай Германіі. У Беларусі загінуў кожны трэці.

Наша пакаленне і нашы дзеці павінны пачуць сапраўдную гісторыю вайны з вуснаў яе ўдзельнікаў — ветэранаў. Важна паспець гэта зрабіць: колькасць тых, хто імкнецца правесці рэвізію Другой сусветнай, сфальсіфікаваць “пад сябе” яе падзеі, істотна ўзрастае. Гераічны подзвіг Пераможцаў немагчыма адсунуць на гістарычныя задворкі, выкрэсліць з памяці людзей.

Крыху больш за месяц засталося да найвялікшага свята — Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. Падзеі, якая 70 гадоў таму вызначыла нашу будучыню.

Аднак напярэдадні юбілейных урачыстасцей Вялікай Перамогі асобныя дзяржавы, у тым ліку былой антыгітлераўскай кааліцыі, імкнуцца адгарадзіцца ад краіны-пераможцы Расіі — правапераемніцы СССР. У дадатак да эканамічных (з-за падзей на паўднёвым усходзе Украіны) да Расійскай Федэрацыі, па сутнасці, цяпер уводзяцца “гістарычныя” санкцыі. Сёлета кіраўнікі некаторых еўраатлантычных краін, жадаючы выкрэсліць Расію з ліку дзяржаў-пераможцаў нацызму, не прыедуць

9 мая ў Маскву.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter