Перамогі, загартаваныя ў агні

Каманда Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі стала чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальным спорце
Каманда Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі стала чэмпіёнам свету па пажарна-выратавальным спорце.

Гэтая радасная навіна прыйшла з балгарскай Сафіі, дзе праводзіліся спаборніцтвы. На старт выходзілі 13 каманд, у тым ліку з Расіі, краін Балтыі, Германіі, Казахстана, Ірана, Балгарыі. Па выніках агульнакаманднага заліку пасля беларускай дружыны лі-дзіруючыя пазіцыі размеркавалі адпаведна спартсмены з Расіі, Чэхіі і Балгарыі.

Намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Барыс Барынгольц удакладніў, што ратавальнікі спаборнічалі ў чатырох дысцыплінах. І ў трох з іх каманда МНС Беларусі стала лідэрам. Так, у пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі чацвёра беларусаў выйшлі ў фінал і занялі лідзіруючыя пазіцыі ў індывідуальным заліку. Чэмпіёнам свету стаў Аляксандр Макарчук, старшы памочнік начальніка штаба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Сёлетні сусветны турнір па пажарна-выратавальным спорце быў чацвёртым па ліку. У трох з іх беларускія спартсмены-ратавальнікі выходзілі пераможцамі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter