Перамаглі навапалачане

На Віцебшчыне вызначылі лепшую шматдзетную сям’ю года

На Віцебшчыне вызначылі лепшую шматдзетную сям’ю года.

У конкурсе ўдзельнічалі прадстаўнікі дзевяці раёнаў вобласці — тыя, хто ўжо даказаў сваю перавагу ў час рэгіянальных адборачных тураў. Агульная колькасць дзетак, якія разам з бацькамі змагаліся за перамогу, — больш за 30. Самымі прадстаўнічымі аказаліся пасланцы Браслаўскага, Ушацкага і Полацкага раёнаў — тут бацькі Аляхно, Лукашэвіч і Маўлікаевы выхоўваюць па пяць нашчадкаў. Перамога дасталася навапалачанам — Таццяне і Аляксандру Ніканчук. Маці двух школьнікаў і выхаванкі дзіцячага садка — дырэктар прыватнага прадпрыемства, а бацька — мастак «Нафтана». 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter