«Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць!» — перадвыбарная праграма Кавальковай Вольгі

Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты па Дамброўскай акрузе № 103 КАВАЛЬКОВАЙ ВОЛЬГІ

«Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць!»

«Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць!»


Дарагiя беларусы!

Мне 32 гады, нарадзiлася ў Мiнску ў сям’i працоўных, маю дзве адукацыi — юрыдычную i эканамiчную. Скончыла Акадэмiю Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Па поглядах — хрысцiянская дэмакратка.

Працавала выкладчыкам у iнстытуце «Кадры iндустрыi», спецыялiстам аддзела жыллёвай палiтыкi адмiнiстрацыi Савецкага раёна, юрыстам. Зараз працую галоўным бухгалтарам.

Чаму я балатуюся ў дэпутаты?

Я ўдзельнiчаю ў гэтай кампанii, каб нарэшце ў нашай краiне распачалiся перамены, каб нашы дзецi i нашы бацькi маглi жыць годна. Няма дзяржаўных грошаў — ёсць грошы народныя. Мяне не задавальняе, калi нашы падаткi iдуць на падарункi i спецбальнiцы для чыноўнiкаў. Нядаўна ў Мiнску пабудавалi новую рэзiдэнцыю — а сродкаў на перавод Мiнска на чыстую ваду не знайшлi!

Зараз я разам з iншымi хрысцiянскiмi дэмакратамi змагаюся за абмежаванне рэкламы алкаголю i чыстую ваду для ўсiх жыхароў Мiнска.

Як вывесцi эканомiку з крызiсу?

Хрысцiянскiя дэмакраты ўжо прымусiлi ўладу змянiць заканадаўства. Нашы кампанii падтрымалi дзясяткi тысяч людзей. Намi падрыхтаваны законапраекты i канцэпцыi па рэфармаванню эканомiкi, аховы здароўя, ЖКГ, адукацыi i пенсiйнай сiстэмы.

Хрысцiянскiя дэмакраты за ЭКАНАМIЧНЫЯ РЭФОРМЫ:

Прыцягненне сродкаў эмiгрантаў i замежных iнвестараў у новыя сектары эканомiкi (IТ–iндустрыя). Продаж стратных прадпрыемстваў iнвестарам для мадэрнiзацыi вытворчасцяў.

Развiццё малога i сярэдняга бiзнесу (адмена сертыфiкатаў, iснуючых штрафаў i праверак; гадавыя патэнты; найм работнiкаў без абмежаванняў).

Мiнiмальная падатковая нагрузка на бiзнес i адмена датацый дзяржсектару, развiццё фермерскiх гаспадарак за кошт увядзення прыватнай уласнасцi на зямлю для грамадзян Беларусi.

Хрысцiянскiя дэмакраты за перамены ў ЖЫЛЛЁВА–КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРЦЫ:

Магчымасць выбару памiж прыватнай або дзяржаўнай арганiзацыяй, якая абслугоўвае дом. Канкурэнцыя знiзiць кошт i павысiць якасць абслугоўвання.

Скарачэнне чыноўнiкаў у аддзелах ЖКГ i ў мiнiстэрстве.

Хрысцiянскiя дэмакраты за рэформу АХОВЫ ЗДАРОЎЯ:

Страхавая медыцына: дзяржава i прадпрыемствы размяшчаюць на рахунак кожнага грамадзянiна страхавую суму, а чалавек самастойна абiрае доктара i аплачвае яго паслугi са свайго рахунку.

Адмена платных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя. Развiццё прыватных медыцынскiх цэнтраў.

Павелiчэнне выдаткаў на мэдыцыну за кошт адлiчэнняў у фонд абавязковага медыцынскага страхавання сродкаў ад абароту спiртных напояў i тытунёвых вырабаў.

Хрысцiянскiя дэмакраты за годныя ПЕНСII для кожнага:

Увядзенне абавязковых накапляльных пенсiй. Кожны ўласнiк сродкаў у накапляльным фондзе самастойна распараджаецца сваiмi накапленнямi.

Перадача ў накапляльны фонд 25% сродкаў ад прыватызацыi. Старэйшае пакаленне мае права на сваю долю ў створаным iх рукамi нацыянальным багаццi краiны.

Аднолькавы ўзрост выхаду i пенсiйных выплат для чыноўнiкаў i настаўнiкаў, рабочых i сiлавiкоў.

У мяне ёсць мара.

Я мару жыць у вольнай Беларусi.

У Беларусi са свабоднымi i сумленнымi выбарамi.

У Беларусi, дзе ўлада — гэта народ.

У Беларусi са справядлiвымi судамi, з беларускай мовай у дзiцячых садках, школах i ўнiверсiтэтах.

У краiне, дзе чуеш дзiцячы смех i ведаеш, што нашы дзецi змогуць стаць паспяховымi тут.

У краiне, дзе нашы бацькi змогуць жыць годна на пенсii i вандраваць па свеце.

Кожны дзень я раблю крок да гэтай мары i ведаю, што большасць з вас таксама марыць аб такой Беларусi.

Звяртаюся да ўсiх — хопiць марыць пра гэта на канапе цi на кухнi. Мы — моцная нацыя! Мы павiнны паверыць у свае сiлы. Мы павiнны стаць гаспадарамi на сваёй зямлi. Зараз мы ствараем партыю «Беларуская хрысцiянская дэмакратыя». Далучайцеся да нас, i мы будзем крочыць да гэтай мары разам!

Кантактны тэл. (8–029) 167–34–35, bchd.info@gmail.com

Хрысцiянская дэмакратыя з’яўляецца аўтаномным ад царквы палiтычным рухам, якi выступае за вырашэнне сацыяльных i эканамiчных праблем на аснове хрысцiянскiх прынцыпаў.

Советская Белоруссия № 170 (25052). Вторник, 6 сентября 2016
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter