Пэпі Доўгая Панчоха загаварыла па-беларуску

Цудоўны падарунак беларускім бібліятэкам зрабіла аддзяленне пасольства Швецыі ў Мінску. Фонды бібліятэк папоўняць 50 кніг “Пэпі Доўгаяпанчоха” і 50 кніг аб Карлсане ў перакладзе на беларускую мову
Прэзентацыя кніг А.Ліндгрэн у МінскуЦудоўны падарунак беларускім бібліятэкам зрабіла аддзяленне пасольства Швецыі ў Мінску. Фонды бібліятэк папоўняць 50 кніг “Пэпі Доўгаяпанчоха” і 50 кніг аб Карлсане ў перакладзе на беларускую мову. Аб гэтым паведаміў кіраўнік аддзялення пасольства Швецыі ў Мінску Стэфан Эрыксан на прэзентацыі беларускамоўнай версіі бэстсэлера Астрыд Ліндгрэн “Пэпі Доўгаяпанчоха”. Мерапрыемства прысвячалася 100-гадоваму юбілею шведскай пісьменніцы. Па яго словах, Пэпі — адна з самых любімых шведамі гераінь. “Цяпер і маленькія беларусы змогуць пачытаць пра прыгоды жыццярадаснай дзяўчынкі на сваёй роднай мове”, — адзначыў Стэфан Эрыксан.

Беларуская мова стала 64-й мовай свету, на якой загаварыла гарэзлівая, самая моцная дзяўчынка ў свеце. Пераклад сусветнага бэстсэлера на беларускую мову зрабіў Дзмітрый Плакс. Кніга аформлена малюнкамі дацкай мастачкі Ігрыд Ванг Нюман, якая працавала сумесна з аўтарам кнігі. На прэзентацыі прысутнічала дачка Астрыд Ліндгрэн Карын Нюман.

На прэзентацыі ў Мінску адзначалася, што Астрыд Ліндгрэн натхніла многія пакаленні маладых пісьменнікаў і назаўжды змяніла шведскую дзіцячую літаратуру. Яна не проста “казачніца”, якая ўмела прыдумляць цікавыя гісторыі. Пісьменніца разумела пачуцці і патрабаванні дзяцей лепш, чым псіхолагі таго часу і валодала рэдкай здольнасцю распавесці аб складаных філасофскіх праблемах з пазіцыі дзіцяці.

Віялета Сямёнава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter