Пчолкі хвалююцца...

Зіма. Дзень і ноч зямлю ўсцілаюць мяккія пульхныя сняжынкі. Многа снегу насыпалася з мутнага, нізкага, як рукой дастаць, неба. Але гэта не бяда. Як кажуць: многа снегу — многа хлеба.

Зіма. Дзень і ноч зямлю ўсцілаюць мяккія пульхныя сняжынкі. Многа снегу насыпалася з мутнага, нізкага, як рукой дастаць, неба. Але гэта не бяда. Як кажуць: многа снегу — многа хлеба.

Пад раніцу спаў мароз, крыху пацяплелі зоркі. За лесам непрыкметна паяснела. А калі на ўсходзе разліваецца зеленаваты водсвет сонца, я выходжу на ганак і ступаю ў заснежаны садок.
Садок мой невялікі. У ім растуць чатыры антонаўкі, тры папяроўкі, дзве грушы, некалькі вішань, а каля плота раскашуюць кусты агрэсту. Стаіць у садку і вулей з пчоламі.
На антонаўцы і грушы я павесіў дзве кармушкі для сінічак. Ноччу сінічкі жывуць у дупле старой елкі, якая расце за вёскаю каля кузні, а раніцай прылятаюць у мой садок. Ласуюцца семкамі і салам. Сыплю ў кармушкі семкі, кладу туды тры кавалкі сала і вяртаюся ў хату.
Чакаць доўга не прыйшлося. Вось яны — усе чатыры госцейкі мае прыляцелі. Сінічкі вялікія.
Верхняя частка спіны ў птушак жаўтавата-зялёная, крылы шаравата-блакітныя, са светлай папярочнай палоскай, брушка жоўтае, хвосцік амаль чорны, з блакітным наплывам, а шчочкі белыя.
Усю зіму частаваў сінічак семкамі і салам. Так я дапамагаў птушкам зіму перачакаць.
А калі каля рэчкі распушылася жоўтымі коцікамі вярба, з доўгіх мяккіх каташкаў ляшчыны пасыпаўся залаціста-жоўты пылок, а ў бары расцвілі пралескі, выскачыла з зямлі, схіліла пад цёплым сонейкам цёмна-фіялетавую аксамітную галоўку сон-трава, сінічак карміць перастаў. Птушкі прыляталі ў садок усё радзей і радзей.
Але аднойчы вечарам, калі ўжо з блакітна-ліловага неба скацілася і зыбалася на вершалінах лесу чырвонае сонца, верная прыкмета таго, што і заўтра дзень будзе пагодлівы, цёплы, я ўбачыў сінічак у садзе зноў.
Выйшаў у гародчык птушак павітаць, гляджу, а сінічка села на ляток дый тукае дзюбкай па доміку. Паслухае, ці адгукнуліся на яе сігнал пчолы, і зноў: “Тук-тук... тук-тук...”
Пчолкі хвалююцца, хто гэта іх спакой парушае, адпачываць не дае. Выгляне якая з лятка, самая смелая, каб паглядзець, а сінічка хоп яе дзюбкаю — і на яблыньку ляціць. Вячэрае так пчолкай, а на ляток зноў птушка садзіцца, ужо другая. “Тук-тук... тук-тук...”
“Шкада пчолак, вядома, але ж і ім, сінічкам, пакуль насякомыя з’явяцца, жыць трэба”, — думаю так, гледзячы на птушак.
Прайшло яшчэ колькі дзён. А калі ў небе загучала дзівосная мелодыя жаваранка, а лясы ахутала зялёная смуга, сінічкі ў сад лятаць перасталі.

Цветы зимы
В морозный денек очень тихо
В заснеженный сад прилетели
И стайкой на облепиху
Присели поесть свиристели.
Зимой им не сытно, не сладко,
Их голодом морят метели.
Я ими любуюсь украдкой —
Хочу, чтоб подольше поели.
А то вон какие морозы!
Летают, поди, еле-еле,
Спасаясь от лютой угрозы,
И держатся целой артелью.
Вдруг эти крылатые розы
Чуть в сторону отлетели.
На голых ветках березы —
Цветы зимы. Свиристели...
Владимир БАБУЛИН,
д.Хотыничи, Ганцевичский район

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter