Пазнаёміліся ў кукурузе.

“Мы з жонкай Марыяй Трафімаўнай даўно выпісваем “Народную газету” і бачым, што вы шмат дапамагаеце людзям у пошуках дарагіх і блізкіх, каханых, сяброў і ветэранаў. Я таксама спадзяюся на дапамогу праекта “Помні імя сваё”, бо да таго ж слухаю і адпаведную радыёперадачу.

У 1955 годзе мяне прызвалі ў рады Узброеных Сіл, дзе я праслужыў тры гады і тры месяцы. У 1957 годзе ў калгасе “Камінтэрн” на ўборцы кукурузы я пазнаёміўся з Нінай Мікалаеўнай ЮРКЕВІЧ, 1937 года нараджэння. Тады яна жыла ў вёсцы Дзераўная Столінскага раёна. Я ўпершыню закахаўся. З Нінай мы сустракаліся і перапісваліся на працягу года, а можа, крыху больш. Каля я ад’язджаў у сваю воінскую часць, яна вельмі хацела правесці мяне і прыбегла на станцыю Гарынь. Калі бегла, нават парэзала правую нагу. Ніна вельмі прасіла, каб я забраў яе ў часць на работу. Але ў той час у мяне нічога не атрымалася. Калі ж я вярнуўся з арміі, то яна з’ехала кудысьці па вярбоўцы. З таго часу сувязь з Нінай перарвалася. Напісаў шмат пісьмаў, назад яны не вярнуліся і адказу не было. Хочацца праз паўстагоддзя знайсці Ніну Мікалаеўну і даведацца, як склалася яе жыццё. Веру, што яна адгукнецца. Міхаіл Пятровіч Комар, Лунінецкі раён”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter