Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Прэс-тур для кітайскіх журналістаў у чарговы раз ладзіўся ў Беларусі

Пазнавальныя маршруты

На працягу шасці дзён прадстаўнікі розных СМІ Кітая наведвалі заводы, фабрыкі, тэатры, музеі, знаёміліся са славутасцямі Беларусі. Пабывалі й на выставе “СМІ ў Беларусі”, на якой прайшла прэзентацыя Года турызму Беларусі ў Кітаі. Перспектыўныя праекты абмеркавалі на прэс-канферэнцыі са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам.

На сустрэчы з кітайскімі журналістамі Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч казаў, што журналістыка — свайго роду народная дыпламатыя: збліжае людзей — па духу, памкненнях. “Думаю, калегам былі асабліва цікавыя праекты, якія паспяхова рэалізуюцца ў краіне. Гэта і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк “Вялікі камень”, і цэлы шэраг сумесных прадпрыемстваў”, — адзначаў Міністр.

Прэс-тур для журналістаў з Кітая праходзіў у Беларусі ў другі раз.

Карына Аляксандрава

Голас Радзімы № 18 (3570), чацвер, 17 мая, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter