Пазнавальны маршрут прывядзе ў Оршу

Знакаміты калегіум, звязаны з імёнамі Льва Сапегі і Стэндаля, стане гісторыка-культурнай славутасцю.
Знакаміты калегіум, звязаны з імёнамі Льва Сапегі і Стэндаля, стане гісторыка-культурнай славутасцю.

Як вядома, калегіум быў пабудаваны ў Оршы для езуітаў у 1604 годзе вядомым канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Сапегам. Да 1690 года будынак быў драўляным, а ў канцы ХVІІ стагоддзя з’явіўся каменны комплекс, які ўключаў у сябе касцёл, манастырскі корпус, будынак бурсы (вучылішча) і гаспадарчыя пабудовы.

У Аршанскім езуіцкім калегіуме быў напісаны “Аршанскі кодэкс” — зборнік папулярных драм і інтэрмедый эпохі барока, якія ставіліся ў Варшаве, Віцебску, Навагрудку, Полацку. Цяпер гэтая літаратурна-гістарычная каштоўнасць знаходзіцца ў бібліятэцы ў Вроцлаве. У езуіцкім калегіуме ў кампанію 1812 года жыў інтэндант Анры Мары Бейль, больш вядомы як пісьменнік Стэндаль.

Рэканструкцыя манастырскага корпуса і бурсы, якія дайшлі да нашых дзён, блізіцца да завяршэння.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter