Пайшлі, дзядуля, у «павуціну»

У Беларусі пачынаецца тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт 2013»

У Беларусі пачынаецца еўрапейскі тыдзень «Выходзь у Інтэрнэт 2013».

Падобнае мерапрыемства адбываецца ў краіне ўжо другі раз. У мінулым годзе акцыя стартавала пераважна для журналістаў і студэнтаў. Зараз яна праходзіць пад лозунгам «Інтэрнэт для ўсіх пакаленняў».

— Гэта акцыя прызвана дапамагаць людзям пажылога ўзросту выкарыстоўваць Інтэрнэт у паўсядзённым жыцці. Галоўнае, каб бабулі і дзядулі пераканаліся, што карыстацца Сусветнай павуцінай вельмі проста, — гаворыць Віталь Нікановіч, намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА». — Мерапрыемствы будуць праходзіць у мінскім «Клубе пажылых людзей», а таксама ў Гомелі і школах Гомельскага раёна. Вось, напрыклад, на працягу тыдня вучні Красненскай СШ змогуць прыводзіць у камп’ютарныя класы сваіх бацькоў, бабуль і дзядуляў і вучыць іх карыстацца Інтэрнэтам.

Дарэчы, для падстрахоўкі — раптам юны настаўнік не зможа адказаць на складанае інтэрнэт-пытанне дарослага вучня — на занятках будуць прысутнічаць і спецыялісты аддзела адукацыі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter