Павучкі мудрай Паліны

У Музейным комплексе “Гісторыя і культура Аршаншчыны” сваё адметнае месца займае этнаграфічны музей “Млын”. Больш за ўсё ў гэтым музеі цікавяць павукі. Дарэчы, усе яны — плеценыя з саломкі — выраблены майстрыхай Палінай Марцінкевіч. Ёй жа гэтую мудрагелістую навуку перадала як спадчыну яе бабуля.

На ўсё жыццё запомніла Паліна, як разам з бабуляй пасля Вялікай Айчыннай вайны выраблялі павучкоў для навагодняй ёлкі. А сёння ўжо Паліна Барысаўна дае майстар-класы ў “Млыне” для аршанскіх вучняў. Цікава, што нашы продкі таксама любілі ўпрыгожваць сваё жыллё саламянымі павукамі.

Саламяны павук звычайна падвешваўся пад столлю і вісеў увесь год да Калядаў. Нашы папярэднікі думалі, што павучок здольны на працягу ўсяго года збіраць усё злое і паганае, прыносіць у хату добрае і шчаслівае. Выраблялі шарападобных, рамбічных і зорчатых павукоў. Згодна з павер’ем, і жывога павука нельга забіваць — у іншым выпадку сям’ю чакае няшчасце.

Кастусь Карнялюк
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter