Пацвярджэнне шчырага сяброўства

Цырымонія перадачы тыражу кнігі Мікалая Зяньковіча “Гейдар Аліеў. Зігзагі лёсу” адбылася ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Кнігі пра Гейдара АліеваЦырымонія перадачы тыражу кнігі Мікалая Зяньковіча “Гейдар Аліеў. Зігзагі лёсу” адбылася ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Уручаючы кнігі паслу Азербайджана ў Беларусі Алі Цеймур аглы Нагіеву, першы намеснік міністра замежных спраў Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што ў гэтым унікальным выданні вельмі змястоўна апісана жыццё і дзейнасць Гейдара Аліева.

Першы намеснік міністра замежных спраў звярнуўся да пасла Азербайджана з просьбай распаўсюджваць тыраж кнігі на беларускай мове як сярод азербайджанцаў, беларускай дыяспары, так і сярод беларускіх грамадзян, якія заўсёды цёпла ставіліся да азербайджанскага народу.

Алі Цеймур аглы Нагіеў выказаў удзячнасць аўтару выдання і падкрэсліў, што кніга “Гейдар Аліеў. Зігзагі лёсу”, выпушчаная на беларускай мове, з’яўляецца сведчаннем шчырага сяброўства двух народаў.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter