Пик пожароопасности лесов спал - за 1 мая зафиксированы всего шесть незначительных возгораний

Пацехі з вугольчыкам

У краіне захоўваюцца трэці і чацвёрты класы пажарнай небяспекі, у большасці раёнаў уведзена забарона на наведванне лясоў. Асноўная прычына лясных пажараў — дзейнасць чалавека, таму нават для адпачынку нельга наведваць лясы, а таксама заязджаць туды на асабістым транспарце. На мінулым тыдні штодня рэгістравалі каля 50 лясных пажараў. Зараз пік пажаранебяспекі спаў — за 1 мая ўсяго шэсць узгаранняў лясоў на плошчы да аднаго гектара. Аднак, нягледзячы на гэта, усе абласныя аб’яднанні, лясгасы і апарат ведамства — на кругласутачным рэжыме працы. Карэспандэнт «Р» разам з работнікамі Бараўлянскага спецлясгаса стаў на варту аховы лясоў ад пажараў.

Разгарнулі сапраўдную вайну з агнём. Першым у бой рынуўся трактар, зрабіў абворванне для падзелу фронту агню, заступіўшы яму шлях да новых прадуктаў гарэння.


— Ужо знята забарона на наведванне лясоў у 13 раёнах краіны, — падзялілася з карэспандэнтам «Р» прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Дакучаева. — Гэта пяць раёнаў Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі), два раёны Мінскай вобласці (Нясвіжскі і Слуцкі), чатыры — Гомельскай (Калінкавіцкі, Мазырскі, Петрыкаўскі, Буда-Кашалёўскі) і два — Магілёўскай (Бабруйскі і Кіраўскі). На ўчарашні дзень цалкам закрытымі для наведвання застаюцца лясы ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях.

На «парозе» Мінска, у Бараўлянах і Калодзішчах, процістаяць узгаранням спецыялісты Дзяржаўнай лясной аховы Бараўлянскага спецлясгаса. Цяпер яны вызвалены ад усёй працы, якая не звязана з прадухіленнем і ліквідацыяй пажараў. Тутэйшыя лясы выконваюць у тым ліку і рэкрэацыйна-аздараўленчую функцыю, на іх таксама высокая антрапагенная нагрузка — густы прыватны сектар. Некаторыя мясцовыя жыхары нават падчас забароны імкнуцца зладзіць пікнік з шашлыком, іншыя хаваюцца ад спёкі, проста шпацыруючы пад кронамі хвой.

У пажарным ГАЗе — тры кубы вады. Больш ёмістая цыстэрна папросту не зможа манеўраваць у лесе — сядзе на «пуза».


— Кожны дзень мы праводзім рэйды і патруляванне на машынах па лясных дарогах, — тлумачыць галоўны ляснічы Бараўлянскага спецлясгаса Максім Мігун. — Таго, хто зазірнуў у лес на прагулку, на першы раз проста паўшчуваем. Таксама працуем па паведамленнях ад грамадзян.

Так і адбылося гэты раз. У аграгарадку Калодзішчы на ​​базе былых ваенных часцей туляцца дзясяткі дробных прыватных вытворчасцей. Работнікі адной з іх заўважылі слуп дыму, які валіў з тэрыторыі былога ваеннага палігона. Супрацоўнікі Дзяржлясаховы імгненна зрэагавалі на гэтае паведамленне. У названы раён выехала «ўся каралеўская раць»: цыстэрна, «буханка» з лесапажарным модулем на буксіры і трактар з плугам для абворвання.

Разгарнулі сапраўдную вайну з агнём. Першым у бой рынуўся трактар, зрабіў абворванне для падзелу фронту агню, заступіўшы яму шлях да новых прадуктаў гарэння.

— Міхалыч, паддай ціску, — скамандаваў вадзіцелю цыстэрны калега з пажарным ствалом. Пажарны рукаў магутным струменем б’е па языках полымя. У пажарным ГАЗе — тры кубы вады. Больш ёмістая цыстэрна папросту не зможа манеўраваць у лесе — сядзе на «пуза». Паралельна разгорнуты лесапажарны модуль на 500 літраў, да таго ж тушаць ранцавымі апырсквальнікамі.

— Міхалыч, паддай ціску, — скамандаваў вадзіцелю цыстэрны калега з пажарным ствалом. Пажарны рукаў магутным струменем б’е па языках полымя.

— Цяжка ж бегаць на такой спякоце ў берцах?

— Затое вугольчыкі не шкодзяць, іншы абутак яны прапальваюць наскрозь.

Не прайшло і дзесяці хвілін, як шызы дым зацягнуў лясную дарогу, азнаменаваўшы перамогу над агнём. Спецыялісты Дзяржлясааховы з пачуццём выкананага абавязку сталі змотваць абсталяванне. А Міхалычу спецыяльнае заданне — заправіць цыстэрну і модуль.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter