Патрыёт і вуліцы ўпрыгожыць

Летняя акцыя сумеснай экспедыцыі журналістаў газеты “Рэспубліка” і тэлеканала АНТ па рацэ Заходняй Дзвіне мае аптымістычны працяг. Як вядома, разам з мерапрыемствамі па прапагандзе патрыятызму экспедыцыя шмат увагі ўдзяляла экалагічным праблемам. Асабліва ўражальныя станоўчыя змены назіраюцца ў сельскай мясцовасці. Амаль паўтысячы населеных пунктаў наладзілі цэнтралізаваны збор і вываз смецця. У грамадскіх месцах і на могілках устаноўлены 4700 кантэйнераў. Прыгожыя, пафарбаваныя ў вясёлыя колеры агароджы ўпрыгожылі сельскія вуліцы працягласцю 126 тысяч метраў. Восенню праведзена актыўнае азеляненне, высаджана многа тысяч дрэў і кустоў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter