ПАТРЭБНЫ МАРШРУТ
27.08.2008 01:00:00
Экспедыцыя, стартаваўшы 3 верасня ў Мінску, накіруецца ў Святое Поле (Баранавіцкі раён), г.п. Зэльва, затым у Масты, г.п. Астрына (Шчучынскі раён). Далей маршрут будзе праходзіць праз Дзятлаўскі раён: г.п. Жалудок, Дзятлава, г.п. Наваельня. Прыпыначнымі пунктамі экспедыцыі стануць таксама г.п. Карэлічы і Івянец, Печы (Барысаўскі раён), Барань, Жодзіна. 7 верасня Жыватворны Агонь прыбудзе ў Барысаў, дзе адбудзецца святочная літургія.