ПАТРЭБНЫ МАРШРУТ

Дню беларускага пісьменства традыцыйна будзе папярэднічаць рэспубліканская навукова-асветная экспедыцыя “Дарога да святыняў” з Жыватворным Агнём ад Труны Гасподняй.

Экспедыцыя, стартаваўшы 3 верасня ў Мінску, накіруецца ў Святое Поле (Баранавіцкі раён), г.п. Зэльва, затым у Масты, г.п. Астрына (Шчучынскі раён). Далей маршрут будзе праходзіць праз Дзятлаўскі раён: г.п. Жалудок, Дзятлава, г.п. Наваельня. Прыпыначнымі пунктамі экспедыцыі стануць таксама г.п. Карэлічы і Івянец, Печы (Барысаўскі раён), Барань, Жодзіна. 7 верасня Жыватворны Агонь прыбудзе ў  Барысаў, дзе адбудзецца святочная літургія.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter