Патоп з адтэрміноўкай

Пад Гродна ўзялі на кантроль магчымыя месцы падтаплення

У Гродзенскім раёне ўзялі на кантроль магчымыя месцы падтаплення.

— Калі на гэтым тыдні тэмпература паветра будзе трымацца на плюсавай адзнацы, то не выключана верагоднасць узнікнення паводкавых з’яў, — гаворыць начальнік аддзела ЖКГ Гродзенскага райвыканкама Павел Ядкоўскі. — У спісе найбольш праблемных населеных пунктаў — каля 10 вёсак. Гэтыя праблемы вырашаюцца па меры паступлення грашовых сродкаў.

На першы квартал бягучага года сіламі КУП «Скідальскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм» запланавана правядзенне неабходных мерапрыемстваў па рэканструкцыі існуючага канала ў вёсцы Агароднікі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter