Паспелi да дажджоў

ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод» не толькі перапрацоўвае лён, але амаль увесь яго і вырошчвае — 900 гектараў з 1100, якія засяваюць у раёне. Тэхналогія адладжана, і з году ў год ільнаводы прадпрыемства нязменна ўваходзяць у тройку прызёраў па вобласці. Летась атрымалі па 10 цэнтнераў ільнавалакна з гектара

Верхнядзвінскія льнаводы ўклаліся ў аптымальныя тэрміны

ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод» не толькі перапрацоўвае лён, але амаль увесь яго і вырошчвае — 900 гектараў з 1100, якія засяваюць у раёне. Тэхналогія адладжана, і з году ў год ільнаводы прадпрыемства нязменна ўваходзяць у тройку прызёраў па вобласці. Летась атрымалі па 10 цэнтнераў ільнавалакна з гектара

Не думаюць здаваць верхнядзвінскія льнаводы пазіцыі і сёлета. І першы значны крок да гэтага зроблены: уклаліся ў аптымальныя тэрміны сяўбы. На палетках з «паўночным шоўкам» было занята звыш дзесяці адзінак тэхнікі. Вызначыліся механізатары Ігар Рынкевіч — на падрыхтоўцы глебы, Аляксандр Філіпенка і Дзмітрый Падольскі — на сяўбе.

Кіраваў усім працэсам галоўны тэхнолаг, вядучы аграном завода Юрый Губанаў. Яго асабліва ўсцешыла тое, што адсеяліся  да зацяжных дажджоў. А іх за тры дні выпала 180 працэнтаў дэкаднай нормы.

Да непагадзі, па словах намесніка начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству Люцыі Грэсько, паспелі пасеяць не толькі лён, але і зерневыя, рапс. І гэта пры тым, што давялося перасяваць з-за вымярзання 4,5 тысячы гектараў азімых зерневых і рапсу.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
НА ЗДЫМКУ: лепшыя сеяльшчыкі ААТ «Верхнядзвінскі льнозавод»
Аляксандр ФІЛІПЕНКА і Дзмітрый ПАДОЛЬСКІ.
Фота Ганны ЗІМАЦКАЙ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter