Пасмяёмся на пярыне. Адкуль у прыпевак ногі растуць?

Без натхнення нават чатырохрадкоўя не напішаш. Але адкуль жа яго браць?

“Гэта такі госць, які не прыходзіць на першы покліч”, — пісаў Чайкоўскі. Цікава, у якіх умовах пішуць прыпеўкі нашы чытачы?

Мікалай Сільчанка з Гомеля прызнаўся, што яго лепшыя вершы нараджаюцца ноччу. Днём для творчасці не хапае часу: агарод, недабудаваная дача... Мітусня, адным словам.

Сочиняю я частушки,

Сохраняю их в подушке.

Предлагаю свет Ирине:

Посмеемся на перине.

Баба с дедом веселились

— В новом доме поселились.

Баба топнула ногой

И притопнула другой.

Затем долго голосила

— В зале пол перекосило.

У розетки — провода.

Бабка сунулась туда.

Ох, проклятая розетка,

Не поможет бабке дедка.

Охи-ахи за стеной.

Дед давно стал никакой.

Ох, и провокация

— Звукоизоляция.

Пилим, клеим и строгаем,

Недоделки исправляем.

Потому и невесёлы

Наши новосёлы.

Ох, вселился в бабку бес:

“Дед, купи мне “Мерседес”.

А не купишь мне “мотор”

— Махну с кумом за бугор”.

А вось Вольга Лабажэвіч з Клецка піша прыпеўкі тады, калі ёй сумна, калі, як кажуць, не да смеху. Трэба ж неяк падымаць сабе настрой і пазбаўляцца цяжкіх думак. Прыпеўкі, на яе думку, нядрэнныя абязбольвальныя сродкі. У пасляаперацыйны перыяд Вольга за тыдні два напісала каля 700 прыпевак! Раіць і іншым так рабіць.

Не магу цярпець рэкламу:

Захапіла гэтак маму.

Праглядзіць пакуль іх дзвесце,

Не згатуе нават есці.

Я на лавачцы сядзела,

Салавейку слухала.

Ты гарэлку выпіваў,

Перагар я нюхала.

Валасы я фарбавала

— Валасоў амаль не стала.

Як яшчэ разок памажу,

Што мой мілы тады скажа?

Курыць тата, курыць мама,

Вось наглядны прыклад самы:

Закурыў малы сынок,

З калыскі цягнецца дымок.

А як і якія прыпеўкі пішаце вы, паважаныя чытачы? Чакаем вашых лістоў. Будзем спяваць разам!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter