Пасля “Развітання з Радзімай” – вяртанне

З Масквы ў Беларусь перададзены віртуальныя копіі з архіва славутага кампазітара і дыпламата Міхала Клеафаса Агінскага. Прэзентацыя каштоўных дакументаў прайшла ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускага тэатра і музыкі.
І цяпер у Залессі танцуюць паланез (фота за архіва Адама Мальдзіса)З Масквы ў Беларусь перададзены віртуальныя копіі з архіва славутага кампазітара і дыпламата Міхала Клеафаса Агінскага. Прэзентацыя каштоўных дакументаў прайшла ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускага тэатра і музыкі.

Тут варта згадаць пра абставіны, пры якіх быў напісаны чароўны паланез “Развітанне з Радзімай”. Існуе шмат міфаў. Адзін з іх: аўтар пакінуў рукапіс на стале перад выстралам сабе ў скронь з пісталета (нават было выданне з такім малюнкам). У другой версіі паланез нара-джаецца ў перуновую ноч на граніцы з Прусіяй, дзе разгромленыя паўстанцы-касцюшкаўцы шукаюць паратунку ад царскіх войскаў. Тады ж аўтар нібыта развітваўся і са сваім першым каханнем.

Але на самой справе Агінскі ў 1794 годзе ні з кім і ні з чым не развітваўся. Яго першая жонка, Ізабела Лясоцкая, не змагла дараваць мужу, што ён заклаў яе каштоўнасці дзеля ўзбраення паўстанцаў, таму засталася ў краі, ініцыявала развод. А віленская сустрэча з дачкой італьянскага гандальера Марыяй Неры яшчэ была далёка наперадзе. І з ра-дзімай тады развітання не было: Міхал Клеафас спадзяваўся вярнуцца пераможцам. І вярнуўся ў 1802 годзе. Хоць і не пераможцам, але абдораны ласкай самога Аляксандра І, асеў у маёнтку Залессе, што на Смаргоншчыне, падараваным яму саста-рэлым маладзечанскім дзядзькам. І ператварыў сядзібу ў “Паўночныя Афіны”, цэнтр музычна-культурнага жыцця. Стаў значнай фігурай царскага сената, пераказваў расій-скаму імператару свае праекты аблягчэння жыцця сялян, адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Жыў надзеяй, музыкай і дзецьмі, таксама ўсебакова адоранымі.

Надзея памерла, калі Агінскі адчуў, што Аляксандр І ніколі не выканае сваіх абяцанняў. Да таго ж выспеў канфлікт з Марыяй Неры: нягледзячы на прысвоенае ёй княжацтва, яна паводзіла сябе зусім не арыстакратычна. Вось і ўзнікла думка: выехаць за граніцу, у Італію. Нібыта на лячэнне. Без рэчаў, рукапісаў. Паперы Міхал пакінуў сыну Ірэнеушу, каб той у выпадку смерці перадаў пяць куфраў з імі ў імператарскі архіў. Бо ў Залессі, пры такой гаспадыні, усё магло загінуць.
Тады ж, у 1822 годзе, калі Агінскі назаўсёды пакідаў беларуска-літоўскія землі, і было напісана славутае музычнае развітанне з Радзімай. Прынамсі, так лічыць большасць даследчыкаў. А сакратар кампазітара, Леанард Ходзька, аўтар паэмы “Залессе”, зрабіў малюнак тагачаснай сядзібы.

У 1833 годзе кампазітар памёр у Фларэнцыі: сёння над яго магілай узвышаецца бюст работы беларускага скульптара Валяр’яна Янушкевіча. А неўзабаве Ірэнеуш выканаў бацькаў запавет: куфры з рукапісамі былі дастаўлены ў Маскву, у сховішча старажытных актаў. Доўгі час пра гэта ніхто асабліва не ведаў. Некаторыя наіўна сцвяр-джалі, што паперы закапаны дзесьці ў Залессі.

…І вось у Вялікабрытанію паехаў паслом ад Беларусі Уладзімір Шчасны. Там ён пазнаёміўся з нашчадкамі Агінскага — Анджэем і Іва Залускімі, таксама кампазітарамі і музыкантамі. Яны наведалі сваю прарадзіму, напісалі кніжкі пра славутага продка (у перакладах яны перавыдадзены ў Мінску). І расказалі пра маскоўскія рарытэты, ужо часткова выкарыстаныя імі ў даследаваннях.

Развязка гісторыі наступіла, калі Уладзімір Шчасны, вярнуўшыся ў Мінск, узначаліў Нацыянальную камісію па справах ЮНЕСКА. Ён звярнуўся з просьбай у Маскоўскае бюро ЮНЕСКА, каб тое пасадзейнічала зняццю электронных копій з рукапісаў Агінскага (сёння яны захоўваюцца ў Расійскім архіве старадаўніх актаў) і перадачы іх у Беларусь. Патрабавала гэта нямала часу, працы і сродкаў.

На прэзентацыю атрыманага падарунка ў Музеі гісторыі беларускага тэатра і музыкі (філіял яго знаходзіцца якраз у Залессі) сабраліся дыпламаты, навукоўцы, дзеячы культуры, журналісты. Прысутных віталі міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Сурыкаў, ад імя ЮНЕСКА — Ула-дзімір Шчасны, дырэктар музея Зінаіда Кучар і іншыя. Яны выказалі радасць з нагоды знакавай падзеі, агледзелі некаторыя дакументы, раздрукаваныя на паперы. І мелі магчымасць пераканацца, што перададзены дар ужо “жыве”: на вечары былі выкананы тры невядомыя раней музычныя творы Агінскага, ноты якіх аказаліся ў куфрах, адвезеных з Залесся ў Маскву сынам кампазітара.

Галіна Івуць
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter