Паслуга, якой не было. У вёсцы Сакалоўка, што ў Вiлейскiм раёне, не так даўно было каля ста дваццацi двароў.

Але яна, як i многiя iншыя вёскi, цiха адмiрае разам са сваiмi жыхaрамi i небагатай цывiлiзацыяй. А складаецца гэта цывiлiзацыя з радыё, тэлефона ды тэлевiзара. Па тэлевiзары якасць трансляцыi залежыць ад надвор’я. Ды i глядзець пенсiянерам сучасныя праграмы, акрамя серыяла “Кармелiта”, не цiкава. Паказваюць усё нешта незнаёмае, далёкае i чужое, да чаго не ляжыць душа. Iм жа хочацца ведаць, што адбываецца ў родным раёне i сваiм саўгасе, у якiм адпрацавалi ўсё жыццё. На жаль, такой магчымасцi яны пазбаўлены, таму што не могуць чуць мясцовае радыё. І дрэнны слых тут зусім ні прычым.

У красавiку мiнулага года мясцовыя электрасувязісты адрэзалі ад слупоў уводы радыёкропак як быццам для замены на новыя. Час iшоў, а за падключэнне радыёкропак так нiхто i не ўзяўся. Iржавы дрот валяўся па падворках да сярэдзiны лета. Пасля скаргаў сувязісты нарэшце падключылі радыёкропкi. Толькi не зразумела, навошта было ўсё абразаць, калi пры падключэннi выкарысталi той самы ржавы дрот, якi вясной жа i абразалi. Пасля такой прафiлактыкi можа штосьцi працаваць належным чынам? Канешне, не! Пра што там са сцяны шаптала радыё, не маглі зразумець не толькі старыя, але нават і жыхары маладзейшага  ўзросту. Вось так пашаптаўшы месяцы са два, яно наогул змоўкла.

І за такiя паслугi трэба было яшчэ сувязiстам набрацца нахабнасцi i ўжо на працягу больш як года ўтрымлiваць са старэнькiх бабулек ды дзядуляў грошы за непрацуючае радыё! Цiкава, цi прачнецца калi сумленне i цi з’явiцца адчуванне сораму ў тых, хто нясе адказнасць за якасць паслуг? Цi будзе зроблены пераразлiк i ці вернуць старым грошы, утрыманыя за паслугi, якiя не аказваюцца? I цi запрацуе ў рэшце рэшт радыё ў Сакалоўцы? Я добра ведаю сваiх землякоў. Гэта сцiплыя i працавiтыя людзi, i яны заслугоўваюць пашаны, а не здзеку!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter