Паслуга ад дзяржавы

Cацработнікі абслугоўваюць амаль 90,3 тысячы непрацаздольных

У Беларусі сацыяльныя работнікі абслугоўваюць амаль 90,3 тыс. непрацаздольных пажылых людзей і інвалідаў

Як паведаміла кансультант аддзела развіцця і каардынацыі сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Яніна Ладышава, за 2012 год атрымальнікаў надомных сацыяльных паслуг стала на 2,5 тыс. чалавек больш.

Паводле слоў спецыяліста, бясплатна атрымліваюць сацыяльныя паслугі 7 працэнтаў абслугоўваемых дома. Цалкам аплачваюць сацыяльныя паслугі, якія аказваюцца ім дома, 11 працэнтаў, часткова — амаль 82 працэнты. «Кошт норма-гадзіны вагаецца ад Br 1,2 тыс. да Br 3 тыс. у залежнасці ад рэгіёна, — растлумачыла спецыяліст. — А кошт канкрэтнай сацыяльнай паслугі разлічваецца зыходзячы з затрачанага на яе аказанне часу».

Большасць атрымальнікаў надомнай сацыяльнай дапамогі — вяскоўцы, у тым ліку жыхары аддаленых маланаселеных вёсак. У гарадах патрэба ў паслугах сацработнікаў меншая з-за больш развітой сацыяльнай інфраструктуры (магазіны, аптэкі, аддзяленні сувязі і філіялы банкаў знахо-дзяцца ў крокавай даступнасці), няма праблем з вадой, ацяпленнем жылля і г.д. Таму заканамерна, што менш за ўсё атрымальнікаў сацыяльных паслуг дома налічваецца ў Мінску (2,8 тыс. чалавек). Сярод рэгіёнаў рэспублікі традыцыйна лідзіруе па колькасці атрымальнікаў надомных сацыяльных паслуг Мінская вобласць (24,9 тыс. чалавек).

Сацыяльныя работнікі займаюцца купляй і дастаўкай прадуктаў, медыкаментаў, тавараў першай неабходнасці, аказваюць дапамогу ва ўборцы жылля, дастаўцы вады і паліва. Яны дапамагаюць сваім падапечным рабіць аплату камунальных паслуг, афармляць дакументы для аказання матэрыяльнай дапамогі, даюць неабходную інфармацыю па пытаннях сацпадтрымкі і г.д. Акрамя таго, сацыяльныя работнікі садзейнічаюць ва ўстанаўленні апекі, змяшчэнні адзінокіх інвалідаў у дамы-інтэрнаты.

Арганізацыя надомнага сац-абслугоўвання садзейнічае таму, што непрацаздольныя людзі атрымліваюць магчымасць даўжэй пажыць у звычнай для іх дамашняй абстаноўцы. Фактычна дапамога сацыяльных работнікаў аддаляе тэрмін змяшчэння ў стацыянарную сацустанову іх падапечных.

Аддзяленні сацыяльнай дапамогі дома створаны і працуюць у структуры ўсіх тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). Запа-трабаванасць такіх паслуг з кожным годам узрастае. Гэта тлумачыцца ў першую чаргу дэмаграфічна абумоўленым павелічэннем колькасці пажылых людзей, у тым ліку адзінокіх, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter