Парцэлянавыя прэзенты. Дзве тысячы экспанатаў папоўнілі летась фонды музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Румянцавых—Паскевічаў.

Сярод новых рэчаў большую частку складаюць дарункі. Палац славіцца сваімі інтэр’ерамі, у якіх захавалася шмат арыгінальных дэталяў. У 2009 годзе ў пакоях рэзідэнцыі з’явіліся новыя рэчы: гасціны гарнітур у стылі неаракако канца XIX стагоддзя, тры люстры, падсвечнік і ваза з нямецкай парцэляны канца XIX — пачатку XX стагоддзя, а таксама камінны бронзавы прыбор, што складаецца з гадзінніка і двух падсвечнікаў пачатку мінулага стагоддзя.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter