Партнёры працуюць разам

Мінскі гарадскі цэнтр занятасці, Шведская служба занятасці, Федэральная служба занятасці Расіі і Літоўская біржа працы будуць рэалізоўваць сумесны праект
Мінскі гарадскі цэнтр занятасці, Шведская служба занятасці, Федэральная служба занятасці Расіі і Літоўская біржа працы будуць рэалізоўваць сумесны праект.

Ва ўмовах уплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу рэалізацыя такога праекта стане актуальным крокам для развіцця рынку працы беларускай сталіцы. У аснову сумеснай працы пакладзены вопыт Шведскай службы занятасці. Праект будзе рэалізоўвацца па трох кірунках — збор інфармацыі аб вакансіях, складанне прагнозаў рынку працы і прадстаўленне інфармацыі беспрацоўным аб наяўных вакансіях. Сваімі напрацоўкамі падзеляцца таксама расійская і літоўская службы занятасці.

Перад тым як прыступіць да рэалізацыі праекта, эксперты са Швецыі правялі папярэдні аналіз рынку працы ў Мінску. Першапачаткова адабраны тры пілотныя аддзелы працаўладкавання ў буйных раёнах сталіцы. Потым адпрацаваныя тэхналогіі мяркуецца распаўсюдзіць па ўсім горадзе.

Аксана Шыкуць
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter