Партнёрскія намеры

Беларусь і Індыя плануюць стварыць сумесную фармацэўтычную вытворчасць
Беларусь і Індыя плануюць стварыць сумесную фармацэўтычную вытворчасць.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Беларусі Раджэндра Кумар Цягі на прэс-канферэнцыі ў Мінску адзначыў, што адна з найбуйных фармацэўтычных кампаній Індыі зацікаўлена ў такім праекце. “Я прапанаваў прыехаць у Беларусь групе экспертаў кампаніі, каб на месцы вызначыць перспектывы супрацоўніцтва, сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрствы аховы здароўя, Парка высокіх тэхналогій і фармацэўтычных кампаній Беларусі”, — сказаў пасол.

Акрамя гэтага, шэраг невялікіх прыватных індыйскіх кампаній вядуць перамовы з беларускімі партнёрамі аб супрацоўніцтве ў гэтай сферы. Па словах Раджэндра Кумара Цягі, з беларускага боку таксама існуе зацікаўленасць у арганізацыі сумеснага з Індыяй фармацэўтычнага прадпрыемства.

Алена Зайцава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter