До 5000 машин в горячие выходные: как сотрудники ГАИ следят за порядком в местах отдыха

Паркоўкi пляжнага перыяду

Парушэнне хуткаснага рэжыму, лiхацтва i п’янства за рулём, адсутнасць правоў на кiраванне транспартным сродкам i, як вынiк, цвёрдых вадзiцельскiх навыкаў, грэбаванне пешаходамi ўласнай бяспекай — адразу i не пералiчыць усяго, што можа прывесцi да трагедыi на дарозе. З усiмi гэтымi з’явамi вось ужо 85 гадоў змагаецца служба Дзяржаўнай аўтамабiльнай iнспекцыi. У гарачую летнюю пару да iх абавязкаў дадаецца яшчэ i кантроль за выкананнем правiлаў у месцах адпачынку. Карэспандэнт «Р» далучылася да рэйдавай групы ДАI УУС Мiнаблвыканкама, каб пераканацца ў законапаслухмянасцi нашых вадзiцеляў.

Машыне на траве не месца

Рэгулююць транспартныя патокi i кантралююць выкананне правiлаў паркоўкi i стаянкi супрацоўнiкi ДПС ДАI.

Традыцыйна месцамi адпачынку лiчацца вадасховiшча, азёры i рэкi, а таксама зялёная тэрыторыя, што прылягае да iх. На самай справе блiз-касць вады абавязковай умовай не з’яўляецца — на выхадных шмат хто выбiраецца на Курган Славы, у гiсторыка-культурны комплекс «Лiнiя Сталiна». Для рэгулявання транспартных патокаў i кантролю за выкананнем правiлаў паркоўкi i стаянкi туды таксама адпраўляюцца супрацоўнiкi ДПС ДАI. Зразумела, паралельна яны звяртаюць увагу i на iншыя парушэннi правiлаў дарожнага руху: скажам, правiлаў перавозкi пасажыраў, асаблiва дзяцей, а таксама на нецвярозых вадзiцеляў.

Вяча, Пцiч, Дразды, Крынiца, Мiнскае мора — упадабаныя месцы адпачынку жыхароў сталiцы. У гарачыя выхадныя толькi на пляжы Заслаўскага вадасховiшча прыязджае да 5000 машын. I ўсе яны павiнны размясцiцца, не замiнаючы адна адной i без парушэння правiлаў. Часам супрацоўнiкам ДПС нават даводзiцца арга-нiзоўваць рэгуляванне руху i перанакiроўваць патокi жадаючых на iншыя пляжы, дзе больш парковачных месцаў. Зрэшты, сёння аншлагу не прадбачыцца: неба хмурыцца i капрызiць, таго i глядзi выбухне слязьмi. Аднак машын ля абочын хапае — тут i рыбакi, i людзi, якiя вырашылi не адкладваць з-за надвор’я запланаваны пiкнiк.

— Найбольш распаўсюджаныя парушэннi ў зонах адпачынку — прыпынак i стаянка транспарту з парушэннем ПДР, у тым лiку блiжэй за 30 метраў ад урэзу вады, з’езд з дарогi агульнага карыстання ў неўстаноўленых або неабсталяваных месцах, — пералiчвае Кацярына Сiльчанка, iнспектар аддзялення па агiтацыi i прапагандзе ДАI УУС Мiнаблвыканкама.

Iншымi словамi, гаворка iдзе аб выездзе на зялёную зону. Гэта не толькi шкодзiць экалогii, але i небяспечна для чалавека: калi машына раптам з’яўляецца там, дзе яе зусiм не чакаеш, можа адбыцца трагедыя. Iнспектары ўзгадваюць, як некалькi гадоў таму па вузкай звiлiстай лясной дарозе каля вадасховiшча шпацыравала пажылая пара, калi раптам на яе выскачыў аўтамабiль. Людзей выратавала iмгненная рэакцыя мужчыны: ён лiтаральна адкiнуў з дарогi спадарожнiцу i сам рыбкай нырнуў у кусты.

Праўда, зараз такая сi-туацыя немагчымая: усе пад’езды да ўладкаваных для адпачынку пляжаў Мiнскага мора перагароджаны слупкамi або замкнёнымi шлагбаумамi.

У гарачыя выхадныя толькi на пляжы Заслаўскага вадасховiшча прыязджае да 5000 машын.

Прыпынак без парушэнняў

— Парковак, якiя ёсць ля Мiн-скага мора, вiдавочна недастаткова, — адзначае Антон Макась, iнспектар мiжраённага аддзела аператыўнага рэагавання i вышуку ДАI УУС Мiнаблвыканкама. — Цяпер, калi людзi застаюцца адпачываць у сваёй краiне, колькасць жадаючых наведаць пляжы значна ўзрасла. Зразумела, што ўсiм месца не хапае, хоць спрабуюць выходзiць з сiтуацыi: пяском або друзам засыпаюць прастору памiж дрэвамi пры дарозе, каб стварыць яшчэ хоць колькi парковачных месцаў.

Супрацоўнiкi ДАI з разуменнем ставяцца да тых, хто паркуе машыны ўздоўж абочыны. Прэтэнзii могуць выклiкаць зусiм ужо грубыя парушэннi: вадзiцель ў стане алкагольнага ап’янення, паркоўка проста на аўтобусным прыпынку або пад шлагбаумам, блакiраванне адной машыны другой. Праца вядзецца хутчэй прафiлактычная: просяць прыбраць машыну. На гэта вадзiцелi рэагуюць вельмi адэкватна. Мэта працы супрацоўнiкаў ДАI — зусiм не штрафы, хоць часам даводзiцца звяртацца i да iх. Галоўнае —заклiкаць да парадку i лiквiдаваць парушэнне.

Звяртаю ўвагу, што асфальтаваная стаянка ля Цэнтра паруснага спорту практычна пустая, а вось лiтаральна за сто метраў ад яе па абодва бакi дарогi прыстроiлася шарэнга машын. Што за дзiва?

— Людзi не хочуць iсцi нават сто лiшнiх метраў, таму ставяць машыны як мага блiжэй да сцежкi, якая вядзе да вады, — тлума-чыць Кацярына Сiль-чанка. — Пагля-дзiм... Усе яны стаяць на абочыне, зялёнай травы пад коламi няма, значыць, прад’яўляць прэтэнзiй мы не будзем.

Усе пад’езды да ўладкаваных для адпачынку пляжаў Мiнскага мора перагароджаны слупкамi або замкнёнымi шлагбаумамi.

Застаецца толькi здагадвацца, як блiзка да вады ставiлi б свае аўто адпачывальнiкi, калi б не шматлiкiя шлагбаумы i чырвоныя слупкi…

Пад’язджаем да праславутага 5-га пляжа Мiнскага мора, якi карыстаецца вялiкай папулярнасцю, — магчыма, дзякуючы фуд-корту. Стаянка практычна запоўнена, машыны стаiлiся i ў ценi дрэў перад шлагбаумам. Адна з iх адкрыта «падпiрае» тую, што стаiць паперадзе, аднак умяшацца мы не паспяваем: пасля таго як з салона выбiраюцца пасажыры са шматлiкiмi прыпасамi для пiкнiка, аўто адчальвае. А вось яшчэ адно практычна ўперлася бамперам у шлагбаум…

— Так паркаваць машыну нельга! — катэгарычная Кацярына Сiльчанка. — Яна перашкаджае праезду транспарту, а ў любы момант на пляж можа спатрэбiцца заехаць машыне хуткай дапамогi або МНС.

Вадзiцель з такой пазiцыяй не спрачаецца i ўмомант адганяе сваё аўто.

Ля выратавальнай станцыi «Кры-нiца» любяць гуртавацца рыбакi. Вось i цяпер ля дарогi стаiць колькi дзясяткаў машын. Траву коламi не топчуць, нiкому не перашкаджаюць, а значыць, усё ў парадку.

Дарэчы, супрацоўнiкi ДАI адзначаюць, што свядомасць грамадзян, якiя адпачываюць, узрастае: часам за гарачыя выхадныя з месцаў адпачынку не паступае нiводнага сiгналу аб парушэннi правiлаў. Верагодна, гэта i ёсць вынiк iх шматгадовай карпатлiвай працы ў рэжыме 24/7.

nevmer@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter