Посещаемость упала почти на 45 процентов: аттракционы закрыли на консервацию, мы вместе со специалистами подвели итоги сезона

Паркі восеньскага перыяду

Галоўны iнжынер УП «Гарадскiя паркi» Уладзiмiр Бабiўскi дзелiцца назiраннем: масавая праца кафэ — своеасаблiвы паказчык высокай наведвальнасцi парку. Зараз некалi ажыўленыя «домiкi» грамадскага харчавання зачынены на трывалы замок. «Руляць» сёння кававыя будкi i адзiн-два «шатры» з шаурмой. Парк Чалюскiнцаў прыкметна апусцеў. Традыцыйна ў вераснi закрываецца чарговы сезон працы атракцыёнаў. Частку абсталявання дэманцiруюць, а тое, што не баiцца халадоў, накрыюць армiраваным брызентам. У такiм стане механiзмы будуць чакаць вясны.

Больш устойлiвыя часткi акуратна ўхутаюць у ахоўную плёнку або армiраваны брызент, па перыметры праз спецыяльныя люберцы пусцяць металiчны трос.

Захаваць у парадку

Атракцыёны — справа тонкая. Для кожнага — пэўныя тэхнiчныя прадпiсаннi. Свой пералiк, што падлягае дэмантажу i кансервацыi. Напрыклад, такiя дэталi, як кампрэсары, вiльгацеаддзяляльнiкi, глушыцелi шуму, будуць зiмаваць на складзе. Iм прапiсаны плюсавыя тэмпературы. Больш устойлiвыя часткi акуратна ўхутаюць у ахоўную плёнку або армiраваны брызент, па перыметры праз спецыяльныя люберцы пусцяць металiчны трос.

— Такiя мерапрыемствы лiчацца першачарговымi i выконваюцца ў кароткiя тэрмiны. На працягу дзевяцi дзён асноўная праца па кансервацыi будзе скончана, — дзелiцца планамi Уладзiмiр Бабiўскi. — Далей пачнецца падрыхтоўка да новага сезона. Тыя агрэгаты i вузлы, якiя дэманцiруюць, будуць дэфектавацца. Правядуць работы па аднаўленнi iх працаздольнасцi, прывядзеннi ў належны стан для будучага года.

Ад спраўнасцi атракцыёна залежыць бяспека наведвальнiкаў, таму правiльнаму абслугоўванню дэталяў надаюць вялiкую ўвагу. Калi нешта выйдзе са строю, клiентаў да яго не дапусцяць. А непаладкi давядзецца выпраўляць. Дарэчы, рамонт моцна б’е па кашальку. Пасля таго як зiмой 2018 года ў парку Горкага некалькi хлопцаў падпалiлi кабiну атракцыёна «Калабок», ён доўга стаяў без справы. На час крымiнальнага разбору спецыялiсты не маглi займацца лiквiдацыяй непаладак: праводзiлiся экспертызы. Пасля шукалi пастаўшчыкоў за мяжой: у нашай краiне ўжо няма сэрвiснага цэнтра вытворцы. Але супрацоўнiчаць з выканаўцам аказалася няпроста: у той час моцна расла колькасць хворых на каронавiрус.

Традыцыйна ў вераснi закрываецца чарговы сезон працы атракцыёнаў.

— Цудам удалося аднавiць атракцыён да пачатку гэтага сезона. Але на рамонт патрацiлi амаль 40 000 рублёў, — здзiўляе «кругленькай» сумай Уладзiмiр Бабiўскi. — Пашанцавала, што не пацярпеў цэнтральны блок кiравання i згарэла толькi адна кабiна з прывадам з шасцi.

Штогод у парках адбываюцца 1—3 выпадкi вандалiзму. На шчасце, не такiя буйныя, як гэты. Але нават невялiкае пашкоджанне чахлоў на атракцыёнах можа прывесцi да сур’ёзных непаладак. А гэта значыць, што колькасць любiмых забаў можа скарацiцца.

Вынiкi сезона

Сёлета сезон працы атракцыёнаў пачаўся са спазненнем на месяц — 15 мая. Павышанага попыту на такую забаву не было. З-за каронавiруса iмкнулiся абмежаваць наведванне людных месцаў. Таму колькасць клiентаў паменшылася амаль на 45 працэнтаў.

— Традыцыйны пiк прыходзiцца на лiпень. Тады наведвальнiкаў больш за ўсё. Затым iдзе спад, i да верасня з-за ўмоў надвор’я назiраецца рэзкае знiжэнне, — аналiзуе Уладзiмiр Бабiўскi. — Сёлета было таксама. Але колькасць наведвальнiкаў у параўнаннi з мiнулым годам моцна знiзiлася. Калi ў мiнулым годзе з 13 красавiка па 22 верасня было амаль паўтара мiльёна наведвальнiкаў, то сёлета з 15 мая па 20 верасня — усяго каля 840 000.

Штогод у парках адбываюцца 1—3 выпадкi вандалiзму.

У гэтым сезоне ў двух самых буйных парках сталiцы ўсталявалi некалькi новых атракцыёнаў. У парку Горкага — арэлi вярчальнага дзеяння «Мiкс». На новай дзiцячай пляцоўцы ў парку Чалюскiнцаў — самы буйны ў Мiнску адкрыты трохузроўневы лабiрынт. Яго памеры — 16 на 13 метраў. Сваё месца знайшлi i новенькiя дзiцячы атракцыён «Мiнi-Джэт» i батут.

— Аб’екты нядрэнна сябе паказалi. Напрыклад, у парку Горкага новы «Мiкс» усталявалi побач з «Калабком». Але, нягледзячы на блiзкае суседства, першы быў на 30 працэнтаў больш запатрабаваны, — падводзiць вынiкi Уладзiмiр Бабiўскi. — Таксама апраўдала сябе iдэя са стварэннем у парку Чалюскiнцаў дзiцячай пляцоўкi. Там мы размясцiлi атракцыёны толькi для маленькiх наведвальнiкаў. Каб бацькi маглi кантраляваць iх на агароджанай пляцоўцы. Мяркуючы па праведзеным аналiзе, калi гэтыя атракцыёны стаялi ў розных месцах, iнтарэс да iх быў некалькi меншы.

Прад’явiце ваш QR-код

Купiць бiлеты на атракцыёны ўжо даўно можна не толькi за наяўныя грошы. У касах працуюць тэрмiналы. А з мiнулага года з’явiўся новы фармат бiлета — у выглядзе спецыяльнай пластыкавай карты. Дарэчы, увесь наклад такiх «праязных» распрадалi. А гэта нi многа нi мала 2000 карт.

Атракцыёны — справа тонкая. Для кожнага — пэўныя тэхнiчныя прадпiсаннi.

— Мы заказалi па 1000 экзэмпляраў на парк Горкага i Чалюскiнцаў. Для таго каб скарыстацца такiм квiтком, трэба купiць карту ў адной з кас, унесцi пэўную суму грошай — тую, што плануеце патрацiць на забавы. «Праязны» трэба прыкласцi да ўваходнага турнiкета, — пералiчвае парадак дзеянняў Уладзiмiр Бабiўскi.

Навiнкай гэтага сезона стала аплата па QR-кодзе. Трэба навесцi камеру тэлефона на адпаведны квадрат, спасылка накiруе на аплатны сэрвiс. Затым выбраць атракцыёны, колькасць бiлетаў i адразу аплацiць iх па карце або АРIП. Для гэтага адзiн раз прывязаць банкаўскую карту. Пасля аплаты на экране тэлефона з’явяцца бiлеты ў выглядзе QR-кода, якiя трэба адсканаваць на счытвальнiку ўваходнага турнiкета.

Сёлета сезон працы атракцыёнаў пачаўся са спазненнем на месяц — 15 мая.

— Мы плануем i далей развiваць гэту мадэль продажу. Арэол дзеяння пакуль застанецца ў двух парках, — анансуе Уладзiмiр Бабiўскi. — За час сезона каля трох працэнтаў наведвальнiкаў набыло квiткi праз QR-спасылку. Думаю, для пачатку гэта нядрэнны вынiк.

tychko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter