
Падрыхтоўку атракцыёнаў спачатку планавалi завяршыць да 24 красавiка, але яна будзе выканана да канца месяца. Галоўны iнжынер УП «Мiнскзелянбуд» Уладзiмiр Бабiўскi распавёў, якiя новыя атракцыёны чакаюць наведвальнiкаў паркаў:

Спецыялiст звярнуў увагу, што ў мiжсезонне праводзiўся рамонт атракцыёнаў, iх абследаванне па дэфектоўцы вузлоў, агрэгатаў. На час сезона прадпрыемствамi ствараецца каля 90 новых працоўных месцаў у гарадскiх парках, абсталяваных атракцыёнамi. Персанал праходзiць спецыяльную падрыхтоўку па прафесii i праверку ведаў у Дзяржпрамнаглядзе.
Пытанням бяспекi на вяснова-летнi перыяд нададуць асаблiвую ўвагу. У Мiнску з 1 мая супрацоўнiкi органаў унутраных спраў пачнуць ахову грамадскага парадку ў месцах масавага адпачынку грамадзян.
— Акцэнт будзе зроблены на супрацьдзеяннi распiццю спiртных напояў, парушэннi грамадскага парадку, мерапрыемствах, накiраваных на захаванасць асабiстай маёмасцi людзей. Таксама ўпор будзе зроблены на кантроль пад’язных шляхоў, бо большасць грамадзян прыбываюць у зону адпачынку на аўтамабiлях. На пастаяннай аснове намi плануюцца сумесныя рэйдавыя мерапрыемствы з супрацоўнiкамi АСВОД, МНС, Мiнлясгаса, — адзначыў кiраўнiк групы па арганiзацыi працы iнспекцый па справах непаўналетнiх упраўлення аховы правапарадку i прафiлактыкi мiлiцыi грамадскай бяспекi Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мiнгарвыканкама Яўген Абрамовiч.

malyshchyts@sb.by