Паразмаўляем за жыццё?

Школьніца з райцэнтра Мінскай вобласці стала пераможцай конкурсу рытарычнага майстэрства.

Школьніца з райцэнтра Мінскай вобласці стала пераможцай конкурсу рытарычнага майстэрства.

Случчанка Анастасія Маргун атрымала дыплом II ступені на алімпіядзе школьнікаў Саюзнай дзяржавы па рускай мове і літаратуры “Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць”.

Спачатку быў адборачны тур, на які вучні прадстаўлялі сачыненні-водгукі на літаратурны твор. Анастасія разглядала верш сучаснага беларускага паэта Анатоля Аўруціна “Грушаўка”, прысвечаны тэме вайны і жаночага лёсу. Па выніках адбору яна ўвайшла ў склад каманды і разам з пяццю іншымі ўдзельнікамі адправілася ў Полацк на заключны этап алімпіяды. Два абавязковыя туры ўключалі 12 заданняў па мове і літаратуры. На конкурсе рыторыкі, які праходзіў у форме дэбатаў, дзяўчынка стала адной з пераможцаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter