Папяровы дэтэктар

На Гродзеншчыне бацькоў навучаць распазнаваць наркотыкі

На Гродзеншчыне выпусцяць даведнікі, з дапамогай якіх бацькі змогуць праверыць, ці ўжываюць іх дзеці наркотыкі.

Па словах пракурора вобласці Віктара Марозава, за апошнія пяць гадоў колькасць жыхароў рэгіёна, якія стаяць на ўліку ў нарколагаў, павялічылася амаль у 5 разоў.

Каб папярэдзіць бяду, праваахоўнікі, спецыялісты ўстаноў адукацыі, аховы здароўя асаблівую ўвагу вырашылі звярнуць на школьнікаў. Хутка ў вобласці з’явяцца даведнікі, якія дапамогуць мамам і татам праверыць, ці ўжывае іх дзіця наркотыкі. Распаўсюджваць кнігі будуць на бацькоўскіх сходах. Таксама пастаўлена пытанне забеспячэння аптэк тэстамі на нарказалежнасць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter