“Папскія крэмувкі”

У гонар Яна Паўла ІІ у вёсцы Нарач выпекуць пірожныя.

У гонар Яна Паўла ІІ у вёсцы Нарач выпекуць пірожныя.

Конкурс выпечкі крэмавых пірожных, якія так любіў папа, аб’явілі тут з нагоды святкавання Дзён Благаславёнага Яна Паўла ІІ і ўрачыстага ўнясення у касцёл Святога Андрэя Апостала рэліквій крыві Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, ахвяраваных Мітрапалітам Кракаўскім кардыналам Станіславам Дзівішам, які быў асабістым сакратаром папы. Урачыстасць адбудзецца ў нядзелю, 21 кастрычніка і стане першай падобнай падзеяй на тэрыторыі Беларусі. 

Не дзіва, што гонару першымі сярод беларускіх парафій прыняць рэліквіі папы ўдастоены нарачанцы. Парафія Святога Андрэя Апостала ў Нарачы заўсёды вылучалася асаблівым шанаваннем Яна Паўла ІІ.

— Яна Паўла ІІ мы лічым апекуном сваёй парафіі і шануем яго асаблівым чынам ужо каторы год, — гаворыць верніца нарачанскай парафіі Ірына Шнітоўская. — Чатыры гады таму 16 кастрычніка, якраз у 30-ю гадавіну пантыфікату Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, на тэрыторыі касцёла быў пастаўлены помнік папу. Тут ужо праводзіліся конкурсы малюнкаў, фотаздымкаў, сачыненняў... Сёлета вырашылі арганізаваць конкурс крэмавых пірожных, якія так любіў Ян Павел ІІ. У Польшчы, на радзіме нашага апекуна, іх так і называюць — “папскія крэмувкі”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter