Белорусский государственный музей истории Великой Отечественной войны приглашает ближе познакомиться с историей Сталинградской битвы

Памяці землякоў

Ні адна экскурсія ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны не абыходзіцца без узгадвання Сталінградскай бітвы. Гэта яна паказала ўсяму свету прыклад найвышэйшага гераізму і самаахвярнасці савецкіх воінаў. У чым жа навізна часовай экспазіцыі «Сталінград 1942—1943. Беларусы на абароне горада»? Упершыню жыхары і госці сталіцы маюць магчымасць убачыць унікальныя музейныя прадметы і фотадакументальны матэрыял са збору музея-запаведніка «Сталінградская бітва». Выстава падрыхтавана яго супрацоўнікамі пры падтрымцы Валгаградскага рэгіянальнага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны запрашае бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй Сталінградскай бітвы.

Гісторыя Сталінградскай бітвы ў экспазіцыі, паведамляе warmuseum.by, раскрываецца праз лёсы нашых землякоў, беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі. Кожны яе раздзел прысвечаны пэўнаму этапу бітвы на Волзе — цяжкім баям на далёкіх і блізкіх подступах да Сталінграда, бяспрыкладнаму па напале супрацьстаянню на яго вуліцах, падзеям гераічнага наступлення нашых войскаў. Асобны раздзел расказвае пра ўдзельнікаў бітвы на Волзе, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ў 1944 годзе. У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, узоры ўзбраення і абмундзіравання, мемуарная літаратура, плакаты ваеннага часу. Пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі можна да 21 снежня.

mila@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter