Памяць застаецца назаўсёды

Спіс Праведнікаў народаў свету папоўніўся яшчэ двума беларусамі.
Спіс Праведнікаў народаў свету папоўніўся яшчэ двума беларусамі.
У Ізраільскім культурна-інфармацыйным цэнтры ў Мінску адбылася цырымонія ўзнагароджання праведнікаў народаў свету, прымеркаваная да Дня катастрофы і гераічнасці еўрапейскага яўрэйства. Дзве беларускія сям’і (Дзянісавых і Пазнякоў), якія ў гады другой сусветнай вайны, рызыкуючы ўласным жыццём, ратавалі яўрэяў, удастоіліся медалёў Праведніка свету.

“З года ў год яўрэйскі народ успамінае аб страшным лёсе шасці мільёнаў сваіх сыноў і дачок. Памяць аб Халакосце — гэта доўг кожнага яўрэя не толькі перад мінулымі пакаленнямі, але і перад будучымі”, — адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Зееў Бэн-Ар’еў. “Мы ніколі не забудзем злачынстваў нацыстаў і заўсёды будзем памятаць тых, хто коштам свайго жыцця і жыццяў сваіх родных ратаваў яўрэяў падчас вайны”, — падкрэсліў ён.
Станіслаў і Тасілія Пазнякі прытулілі падчас нямецкай акупацыі яўрэйскую дзяўчынку Эстэр Левіну і клапаціліся аб ёй, як аб сваім дзіцяці.

Аляксей Дзянісаў і яго жонка Антаніна прынялі ў сваю сям’ю яўрэйку Сару Уцеўскую, якая хавалася ад нацыстаў пад выглядам хворай сястры Аляксея. Аднак у выніку даносу сям’я Аляксея Дзянісава, у тым ліку яго маленькая дачка, была расстраляна.

Ганна Бандарчук
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter