Памяці калегі, вучонага, педагога

На 73-м годзе жыцця раптоўна памёр гісторык Мікалай Сташкевiч

Беларуская гістарычная навука панесла вялікую страту. На 73-м годзе жыцця раптоўна памёр вядомы беларускі гісторык доктар гістарычных навук, прафесар Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч.

На працягу шматгадовай творчай дзейнасці М.С. Сташкевіч унёс значны ўклад у даследаванне актуальных праблем гісторыі Беларусі. За гады яго навуковай дзейнасці ім падрыхтавана звыш 200 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій. Яго навуковыя даследаванні аказалі значны ўплыў на развіццё айчыннай гістарычнай навукі. Ён шмат зрабіў для падрыхтоўкі кадраў гісторыкаў. З 1999-га па 2004 г. узначальваў Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

У памяці ўсіх, хто працаваў з ім, ведаў яго, Мікалай Сцяфанавіч назаўсёды застанецца як таленавіты вучоны, высокаэрудзіраваны і клапатлівы педагог, патрабавальны да сябе і супрацоўнікаў кіраўнік, чулы і спагадлівы, шырокай душы чалавек.

Выказваем шчырае, глыбокае спачуванне родным і блізкім нябожчыка.

Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, калектыў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, ВАК Беларусі, сябры, калегі, вучні

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter