Палявая пошта.

Хто шукае: Любоў Васільеўна Шапяцюк (Цэбрук), НавагрудакКаго шукае: родных загінуўшых салдат

Хто шукае: Любоў Васільеўна Шапяцюк (Цэбрук), Навагрудак
Каго шукае: родных загінуўшых салдат
“Мне давялося пабываць у вёсцы Дабраволя Свіслацкага раёна, — піша Любоў Васільеўна. — І мы хадзілі на могілкі. Ёсць там помнікі воінам, якія  загінулі  ў Вялікую Айчынную. Магчыма, каму-небудзь гэта інфармацыя будзе карыснай. Я запісала прозвішчы: Лаўрашук Аляксандр Міхайлавіч, 1919 г.н., Шмыга Аляксандр і Мікалай, Крэўчык Уладзімір і Міхаіл, загінулі ў 1944 годзе, Болбат Андрэй Андрэевіч, загінуў 25 красавіка 1945 года, Урбіцкі Андрэй Юстынавіч, 1912 г.н., загінуў у 1944 годзе.
Яшчэ праз вашу газету хачу даведацца, хто сфатаграфаваны з маім бацькам Васілём Емяльянавічам Цэбруком. Бацька памёр у 1990-х гадах. Застаўся фотаздымак (мой бацька на ім справа). Можа, хто з родных пазнае другога чалавека”.

Хто шукае: Аляксандр Міхайлавіч Ціханчук, Валожынскі раён
Каго шукае: магілу Рыгора Міхайлавіча Ціханчука
Дзядзька Аляксандра Міхайлавіча Рыгор Ціханчук быў прызваны ў рады Савецкай Арміі брагінскім райваенкаматам пасля вызвалення раёна ад фашыстаў. Загінуў на тэрыторыі  Германіі вясной 1945 года.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter