Палявая пошта.

Хто шукае: Зоя Іванаўна Языкова (Пруднікава), Дубровенскі раёнКаго шукае: звесткі пра Івана Клімавіча ПруднікаваЗоя Іванаўна з вёскі Баброва Дубровенскага раёна шукае звесткі пра свайго бацьку Івана Клімавіча Пруднікава, 1911 года нараджэння. Ён загінуў на фронце ў верасні 1944 года, але месца пахавання невядома.

Хто шукае: Зоя Іванаўна Языкова (Пруднікава), Дубровенскі раён
Каго шукае: звесткі пра Івана Клімавіча Пруднікава
Зоя Іванаўна з вёскі Баброва Дубровенскага раёна шукае звесткі пра свайго бацьку Івана Клімавіча Пруднікава, 1911 года нараджэння. Ён загінуў на фронце ў верасні 1944 года, але месца пахавання невядома.

Хто шукае: Уладзімір Паўлавіч Шафарэнка, Светлагорскі раён
Каго шукае: магілу Паўла Аляксеевіча Шафарэнкі
Уладзімір Паўлавіч шукае брацкую магілу, дзе пахаваны яго бацька Павел Аляксеевіч Шафарэнка, 1901 года нара-
джэння, былое месца жыхарства якога — вёска Шуляйкі былой Палескай вобласці. Бацька загінуў 13 верасня 1944 года ў Празе. “Бацьку не памятаю, але хочацца, пакуль жывы, паглядзець на месца спачыну”, — піша наш чытач.
Хто шукае: Вольга Мікалаеўна Чарнякевіч, Пружанскі раён
Каго шукае: Пятра Мікалаевіча Кульгаўчука (на фота)
“Мой брат, Пётр Мікалаевіч Кульгаўчук, жыў у вёсцы Ляхі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, служыў у польскім войску, у ваенным гарадку Слабудка, каля Пружан, — паведамляе Вольга Мікалаеўна. — Вясной 1939 года часць, у якой служыў брат, перавялі бліжэй да граніцы. У хуткім часе, як ведаем, пачалася вайна. Дадому пасля ваеннага ліхалецця Пётр Мікалаевіч Кульгаўчук не вярнуўся. Вельмі хочам даведацца пра яго лёс, знайсці месца пахавання”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter