Палявая пошта.

Хто шукае: Яўген
Усцінавіч Мазай, Гомель
Каго шукае: звесткі пра Івана Усцінавіча Мазая
(на фота)
“Мой брат, Іван Усцінавіч Мазай, родам з вёскі Другая Слабодка Капаткевіцкага раёна Палескай вобласці, зараз гэта Петрыкаўскі раён на Гомельшчыне, — паведамляе аўтар ліста. — Увосень 1939 года брата прызвалі на тэрміновую службу ў армію. Служыў у Валагодскай вобласці.Там і застала яго вайна. З фронту Іван прыслаў два пісьмы, і затым сувязь была страчана. Пасля вайны атрымалі паведамленне, што наш дарагі чалавек прапаў без вестак”.

Хто шукае: Аляксандра
Канстанцінаўна Сянько, Хойніцкі раён
Каго шукае: звесткі пра Канстанціна Сцяпанавіча Талюка
Аляксандра Канстанцінаўна, 1939 года нараджэння, з вёскі Слабажанкі просіць дапамагчы адшукаць звесткі пра яе бацьку, Канстанціна Сцяпанавіча Талюка, 1898 года нараджэння. Жыў у вёсцы Віць. Прызваны на фронт Хойніцкім раённым ваенкаматам у пачатку вайны. У кнізе “Памяць” напісана, што забілі Канстанціна Сцяпанавіча ў 1942 годзе. Таксама  нічога невядома пра яго брата Данііла Сцяпанавіча Талюка і яго сына Міхаіла Данілавіча Талюка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter