Палявая пошта.

Хто шукае: Касцюкевіч Віктар Мікітавіч, Барысаўскі раён
Каго шукае: Касцюковіча (Касцюкевіча) Мікіту Фёдаравіча
Віктар Мікітавіч шукае звесткі пра свайго бацьку Касцюковіча (Касцюкевіча) Мікіту Фёдаравіча 1913 года нараджэння. У пачатку вайны ён трапіў у палон недзе пад Оршай ці Смаленскам. Бачылі яго і ў лагеры пад Мінскам.

Хто шукае: Таццяна Кірылаўна Захаркова, Рагачоўскі раён
Каго шукае: Кірыла Васільевіча Захаркова
Таццяна Кірылаўна хоча даведацца пра лёс свайго бацькі Кірыла Захаркова, які нарадзіўся ў Чачэрскім раёне ў 1908 годзе. Загінуў на вайне. “Ён лічыцца пахаваным у Клічаўскім раёне, — піша чытачка. — Аднак пры маім звяртанні ў Клічаўскі ваенкамат мне адказалі, што такога чалавека ў іх спісе няма. Дык дзе ж пахаваны мой бацька? Дзе тая зямелька, якой я магу пакланіцца?”

Хто шукае: Ядвіга Іосіфаўна Нарбут, Іўеўскі раён
Каго шукае: звесткі пра Іосіфа Францавіча Васілеўскага
Ядвіга Іосіфаўна з вёскі Шаркуцье Іўеўскага раёна шукае звесткі пра свайго бацьку Іосіфа Францавіча Васілеўскага
1910 года нараджэння. У час вайны, у верасні 1944 года, ён прапаў без вестак.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter