Палявая пошта.

Хто шукае: Вольга Валер’еўна Кравец, Слуцк.
Каго шукае: Гаўрыіла Максімавіча Бадыля.
Вольга Валер’еўна Кравец шукае звесткі пра свайго дзядулю. Гаўрыіл Максімавіч Бадыль, 1905 года нараджэння, ураджэнец вёскі Міхейкі Слуцкага раёна, прапаў без вестак у 1941 годзе. Быў капітанам, камандзірам танкавага батальёна 13-га стралковага палка 7-й танкавай дывізіі.

Хто шукае: Алена Іванаўна Цялушка-Дзевятуха, Полацк.
Каго шукае: Івана Анісімавіча Цялушку.
Алена Іванаўна Цялушка-Дзевятуха, 1932 года нараджэння, чакае дапамогі ў пошуку звестак пра свайго бацьку, Івана Анісімавіча Цялушку, 1900 года нараджэння, ураджэнца вёскі Падсаддзе Полацкага раёна. У сярэдзіне красавіка 1933 года яго арыштавалі. Праз чатыры-пяць гадоў жыў у інтэрнаце ў горадзе Віцебску. Працаваў на цагельным заводзе. У пачатку вайны пайшоў на фронт. Больш ніякіх звестак дачка не мае.

Хто шукае: Лілія Сяргееўна Байдак, Мінск.
Каго шукае: Лідзію Паўлаўну Патапчук (па мужу Ражко ці Ражкова).
Мінчанка Лілія Сяргееўна Байдак не ведае, дзе знаходзіцца месца пахавання яе маці, Лідзіі Паўлаўны Патапчук (Ражко ці Ражкова). Яна жыла ў сталіцы. У жніўні 1943 года паехала ў горад Шацк. У гэты дзень там была аблава. Маці, як і многія жыхары горада, расстраляна фашыстамі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter