Палявая пошта.

Хто шукае: Надзея Паўлаўна Шышко, Мінск.
Каго шукае: звесткі пра Міхаіла Паўлавіча Шышко.
Надзея Паўлаўна Шышко, 1934 года нараджэння, ураджэнка вёскі Малевічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці, а зараз жыхарка сталіцы, просіць дапамагчы ў пошуку звестак пра яе брата Міхаіла Паўлавіча Шышко. У 1939 годзе ён быў прызваны ў армію. У 1943 годзе яго бачылі сярод ваеннапалонных у горадзе Вілейцы. Пра далейшы лёс нічога невядома.

Хто шукае: Андрэй Уладзіміравіч Пушкароў, г. п. Шуміліна.
Каго шукае: звесткі пра Дзмітрыя Сямёнавіча Пушкарова.
Унук Андрэй Уладзіміравіч Пушкароў, 1970 года нараджэння, ураджэнец і жыхар г. п. Шуміліна Віцебскай вобласці, просіць дапамагчы адшукаць звесткі пра свайго дзядулю Дзмітрыя Сямёнавіча Пушкарова, 1907 года нараджэння, ураджэнца вёскі Курылаўшчына Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Ён загінуў і пахаваны на тэрыторыі Польшчы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter