Палявая пошта.

Хто шукае:  Зінаіда Міхайлаўна Шарстнёва, Клімавічы.
Каго шукае: звесткі пра Івана Міхайлавіча Шарстнёва.
“Мой брат Іван Міхайлавіч Шарстнёў, ураджэнец вёскі Рабінавая Слабодка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці, да Вялікай Айчыннай вайны працаваў на заводзе ў Ленінградзе, — распавядае ў сваім лісце Зінаіда Міхайлаўна. — Як пачалася вайна, брат напісаў дадому толькі некалькі слоў: “Я пайшоў на фронт”. Больш ніякіх звестак пра яго не было. Пасля вайны мы пісалі ў Міністэрства абароны і ў архівы. Прыйшоў адказ: Іван Міхайлавіч Шарстнёў прапаў без вестак у верасні 1941 года. Мой малодшы брат Васіль у 70-х гадах быў у Маскве. Там ён пазнаёміўся з адным чалавекам-іншаземцам, які сцвярджаў, што быццам бы ў Канадзе жыве чалавек, якога завуць Іван Міхайлавіч Шарстнёў. Ці праўда гэта, у нас не было магчымасці праверыць. Але з’явілася надзея, што брат жывы. Тады чаму ён нічога не паведаміў родным? Магчыма, там, за мяжой, засталася ў яго сям’я. Калі хто ведае што-небудзь пра  Івана Міхайлавіча Шарстнёва, паведаміце, калі ласка”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter